Літаратура33

Пайшоў з жыцця беларускі паэт Павел Саковіч

Як стала вядома, пайшоў з жыцця беларускі паэт Павел Паўлавіч Саковіч.

Упершыню мы сустрэліся 26 лістапада 2001 года ў Оршы на літаратурнай вечарыне. Там былі яшчэ Алесь Пісьмянкоў з Навумам Гальпяровічам. І мы аршанскім слухачам чыталі вершы і спявалі песні. А паколькі Пал Палыч нарадзіўся ў гэтым горадзе, то проста свяціўся, дорачы землякам бліскучыя россыпы сваіх вершаваных радкоў.

Там упершыню я выканаў песню «Не прадавайце дом бацькоў» на ягоны верш — і было бачна, што песня яму спадабалася. Вось такім — светлым і ўзрушана-лёгкім — я яго і запомніў. Потым нашы шляхі некалькі разоў перакрыжоўваліся, і нам заўсёды было цікава пагаманіць «за жыццё».

І цёплым помнікам засталася наша песня, якая заўсёды выклікае ў слухачоў вельмі станоўчыя эмоцыі. І кожны, хто яе чуе, заўжды ўспамінае свой бацькоўскі дом, свой куточак — далёкі і дарагі.

І мне сёння хочацца ўспомніць сваё радзіннае гняздо, якое нікому не прадалося, хоць і былі спробы ў маёй радні і прадаць яго, і нават разабраць на дровы. Стаіць дом і глядзіць у будучыню. Якая абавязкова будзе.

А Паўлу Паўлавічу Саковічу — вечная памяць і мая шчырая ўдзячнасць за сяброўства і за тое, што зярняткі святла, любові і прыгажосці, якія ён ўсё сваё жыццё сеяў, даюць і будуць даваць новыя парасткі. Дапамагаючы нам, беларусам, жыць і трымаць на сваіх плячах непарушную неабсяжнасць загадкавай беларускай існасці.

Каментары3

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках23

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках23

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць