Грамадства

Улады зрываюць з'езд АГП

Партыі адмоўлена ў 15 памяшканнях для правядзення з'езда. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«Усяго нам адмовілі ў памяшканнях 15 суб'ектаў гаспадарання. У нас была надзея на ДК МТЗ, які ў апошні час з'яўляецца адзінай пляцоўкай для правядзення мерапрыемстваў апазіцыйных структур. Учора а 14 гадзіне пасля перамоваў і кансультацый нам пагадзіліся даць памяшканне ДК МТЗ для правядзення кангрэса. Аднак праз дзве гадзіны паведамілі, што яно раптам аказалася занятым. Мы разглядаем гэта як спробу сарваць з'езд. Калі мы яго не правядзем, то Мінюст можа пачаць працэдуру ліквідацыі партыі. Мы не можам правесці з'езд і на адкрытым паветры, бо засталося менш як 15 дзён для падачы заяўкі», — заявіў Анатоль Лябедзька.

Палітык адзначыў, што партыя ў любым выпадку збіраецца правесці з'езд.

«Але з'езд мы ўсё роўна правядзем. Хоць на вуліцы, хоць каля ДК МТЗ, хоць каля офіса, нават калі гэта будзе вытлумачана як несанкцыянаванае мерапрыемства», — адзначыў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць