Усяго патроху1313

«Фэст на Грушаўцы» і экскурсія па раёне — як жыхары старога Мінска святкавалі Першамай ФОТА

Жыхары сталічнага мікрараёна Грушаўка вырашылі адсвяткаваць 1 мая незвычайным чынам: увесь дзень у парку на вул. Папаніна праводзілася свята «Фэст на Грушаўцы».

Цягам некалькіх месяцаў 40 ініцыятыўных гараджан збіраліся на арганізацыйныя сустрэчы, прыдумлялі розныя цікавосткі для будучага мерапрыемства. У выніку атрымалася праграма, дзе кожны змог знайсці штосьці на свой густ: у адной частцы парка вучылі пекчы хлеб і шыць мяккія цацкі, побач кожны мог паўдзельнічаць у конкурсе на найлепшую шпакоўню, паспрабаваць танчыць lindy hop, узяць удзел у кірмашы ці пачаставацца гарбатай з сапраўднага самавара. Таксама ў парку арганізавалі спецыяльныя зоны для дзяцей, аматараў кіно і ўладальнікаў ровараў.

Ідэю абмяркоўвалі і прасоўвалі з дапамогай сацыяльных сетак і сайта Грушаўкі, а калі дата і час былі вызначаныя, на вуліцах з’явіліся друкаваныя аб’явы-запрашэнні.

Да таго ж, невялікая група аматараў гісторыі Мінска зладзіла імправізаваную экскурсію па Грушаўцы. Зараз забудоўшчыкі зносяць старыя баракі па вуліцах Папаніна і Дзекабрыстаў, частка парку перакапаная, а ад шыкоўнай дзіцячай пляцоўкі ў выглядзе драўлянага замка не засталося нічога.

Усе гэтыя будынкі гістарычна былі раёнам чыгуначнікаў, які уваходзіў у мяжу горада. Чыгуначнік да рэвалюцыі быў даволі багатым чалавекам, такая «працоўная арыстакратыя». На Паўночным завулку і ў Грушаўцы былі жылыя дамы для тых, хто працаваў на абедзьвюх чыгунках: Маскоўска-Брэсцкай і Лібава-Роменскай, і таму тут засталося шмат характэрных назваў: вуліцы Чыгуначная, былая Пакгаўзная (цяпер — Хмялеўскага) і г.д.

Першыя пабудовы на Грушаўскай, на Разінскай з’явіліся ў другой палове 1890-х гадоў. Некаторыя будынкі нашмат старэйшыя, знаўцы Мінску кажуць, што, магчыма, некаторыя дамы перавозілі з іншых месцаў, бо практыка такая была. З вёскі ўзялі хату, прывезлі ў горад, у новым месцы сабралі. Ваду ў гэтыя старыя дамы правялі толькі ў 1985 годзе.

«Грушаўская вуліца цягнецца на 3 км і ідзе ажно да Уманскай, - кажа Вадзім Зелянкоў, неабыякавы да гісторыі Мінска гараджанін. - І там таксама Грушаўка, хоць і дальняя, са сваімі экзатычнымі закуткамі».

На адной з вуліц знаходзіцца невялічкая царква, яна змешчаная проста ў адной з хат. «Спачатку ў ёй хто толькі не жыў, а цяпер там зрабілі царкву з пэўнай, калі можна так сказаь, спецыялізацыяй: туды прыходзяць маліцца анкалагічныя хворыя, працягвае аповед спадар Зелянкоў. - Яна там зразумела часовая, на перыяд будоўлі сапраўднага вялікага храма, але цікава, што ў Мінску ёсць толькі пару цэркваў, пабудаваных у прыватным сектары. Побач з царквой — пустка, дзе раней была крама-гастраном «На ганачку». Там прайшоў тунэль метро, і ўсё мала-мальскае знеслі».

Адным з ініцыятараў экскурсіі быў Сяржук Голік, які мае задуму сабраць як мага больш фота і гісторыяў менчукоў. Адмыслова для «Фэста на Грушаўцы» ён стварыў экспазіцыю з архіўнымі фотаздымкамі жыхароў раёна.

Гэта першае падобнае мерапрыемства, да таго ж, афіцыйна дазволенае мясцовай адміністрацыяй. Але пры гэтым усе майстар-класы, пляцоўкі і гульні людзі арганізавалі самі, і гэта выдатны прыклад таго, як некалькі дзясяткаў ініцыятыўных жыхароў могуць ператварыць традацыйную і даволі панылую першамайскую нагоду выпіць у парку ў яркае вясёлае свята для людзей усіх узростаў.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць