Улада

Скралі крыж, усталяваны пад Гарадком на Дзяды

Ці будзе распачатая крымінальная справа па факце зьнікненьня мэмарыяльнага крыжа, пакуль што невядома.

Як паведаміў актывіст створанага руху «За Свабоду!», старшыня Гарадоцкай раённай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў, мэмарыяльны крыж зьнік учора, 31‑га кастрычніка. З гэтай прычыны актывіст зьвярнуўся ў райаддзел міліцыі з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу і адшукаць зладзеяў.

У заяве на імя начальніка раённай міліцыі Леанід Аўтухоў напісаў, што зрабіў і ўстанавіў крыж на ўласныя сродкі, бо палічыў сваім абавязкам ушанаваць памяць загінулых на Гарадоччыне ўдзельнікаў антыбальшавіцкага паўстаньня 1918 году.

Кошт крыжа, зробленага з мэталу, і шыльды са словамі «Змагарам за СВАБОДУ, загінуўшым у лістападзе 1918 г.» складае 340 тысяч рублёў. Аднак, паводле спадара Аўтухова, гэты крыж немаральна ацэньваць у грашовых адзінках, бо ён увасабляе загубленыя ў гэтых мясьцінах чалавечыя жыцьці.

Начальнік РАУСу напачатку адмаўляўся прымаць заяву і нават пагражаў аштрафаваць Леаніда Аўтухова «за самавольнае ўстанаўленьне крыжа». Тады актывіст заявіў, што зьвернецца са скаргай у пракуратуру.

Урэшце заяву прынялі і апыталі спадара Аўтухова у рамках папярэдняга расьсьледаваньня. Ці будзе распачатая крымінальная справа па факце зьнікненьня мэмарыяльнага крыжа, пакуль што невядома.

Крыж быў усталяваны каля вёскі Фралова

, за 26 кілямэтраў ад райцэнтру Гарадок. 27‑га кастрычніка яго асьвяціў уніяцкі сьвятар айцец Зьміцер Грышан. На асьвячэньне прыходзілі вяскоўцы, якія ўхвалілі гэтую ініцыятыву. Таму Леанід Аўтухоў не выключае, што крыж зьнік не па віне мясцовых зладзеяў, а на загад каго‑небудзь з прадстаўнікоў улады.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць