Свет88

Жырыноўскі выбачыўся перад цяжарнай журналісткай

Лідэр Ліберальна-дэмакратычнаф партыі Расіі Уладзімір Жырыноўскі папрасіў прабачэння ў абражанай ім журналісткі МІА «Расія сёння». Палітык выбачыўся ў простым эфіры падчас праграмы «Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на тэлеканале «Расія -1», паведамляе РІА «Навіны».

«У пятніцу ў Думе пры зносінах з прэсай я ў канцы, адказваючы на пытанні, трошкі груба пагаварыў, адказаў дзяўчыне. Я яе нават не бачыў перш, і, аказваецца, яна была ў становішчы, цяжарная. Я ёй прыношу прабачэнні і наогул усім, калі кагосьці мог пакрыўдзіць. Сталы век павінен мудрасцю закрываць любыя эмоцыі. Мы іх заўсёды павінны старацца стрымліваць, каб людзі не крыўдзіліся на нас», - сказаў Жырыноўскі.

Лідэр ЛДПР таксама адзначыў, што ў выпадку неабходнасці ён гатовы дапамагчы журналістыцы матэрыяльна.

«Калі ёй, у сувязі з яе становішчам і магчымым зваротам, нейкія медыцынскія паслугі спатрэбяцца, нейкія выдаткі, я гатовы ёй аказаць матэрыяльную дапамогу», — сказаў ён.

У пятніцу падчас падыходу да прэсы, карэспандэнтка МІА «Расія сёння» спытала Жырыноўскага, ці варта Расіі ўводзіць санкцыі ў адказ на ўведзеную Украінай забарону на ўезд расейцаў.

У адказ Жырыноўскі пачаў выкрыкваць абразы ў адрас журналісткі, а затым абражаць і калегаў журналістку, што заступіліся за дзяўчыну. Відаць, ён прыняў яе за ўкраінскую журналістку, бо крычаў пры гэтым пра Майдан.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

12‑гадовая дзяўчынка стала кур'ерам тэлефонных махляроў у Мінску

Пірацкая копія новага мультфільма «Аватар: Легенда пра Аанга» пайшла ў беларускі пракат пасля зліву ў сеціва5

«У працы мне падабаецца калектыў і ў пэўнай ступені свабода». Як дзяўчыне-сісадміну працуецца ў раённай бальніцы2

«Я — не гвалтаўнік». Трамп пракаментаваў абвінавачванні з маніфеста стралка12

Мінчанка адпрасілася з працы, каб узяць два крэдыты і перадаць махлярам 50 тысяч даляраў6

Настаўніцу-дэфектолага з-пад Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»2

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць