Грамадства1616

Лукашэнка: Правалілі ўсё, што планавалі. Мне ўжо сорамна…

Старшыні Мінгарвыканкама Мікалаю Ладуцьку варта змяніць стыль працы. Такое меркаванне на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па пытанні выканання даручэнняў аб будаўніцтве значных аб'ектаў у Мінску выказаў старшыня КДК Аляксандр Якабсон.

Па словах Аляксандра Якабсона, вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў сведчаць, што будаўніцтва сацыяльна значных аб'ектаў у Мінску ўвесь час суправаджае шлейф праблем.

Гэта такое нестабільнае фінансаванне, непрадуманы выбар інвестараў, нездавальняючая арганізацыя будаўнічага працэсу з боку заказчыка і падрадчыка, зрыў тэрмінаў праектавання і будаўніцтва, неналежная якасць работ. На гэтым фоне выяўляюцца шматлікія правапарушэнні аж да злоўжыванняў.

Аляксандр Якабсон канстатаваў, што пад пагрозай зрыву знаходзіцца шэраг устаноўленых заданняў нават па аб'ектах, да якіх Лукашэнкам прад'яўленыя асаблівыя патрабаванні.

У прыватнасці, па праекце «Мінск-Сіці» з 2012 года ў вырашэнні пытанняў вызначэння канкрэтнай архітэктурнай канцэпцыі і пошуку інвестараў практычна няма ніякага руху.

«Ну і што вы мне як галоўны кантралёр краіны, правая рука прэзідэнта прапануеце яшчэ падпісваць нейкія новыя дакументы, пераносіць, ссоўваць тэрміны?

Можа быць, Ладуцька ўжо стаміўся там?» — адрасаваў пытанне Аляксандр Лукашэнка старшыні КДК.

Аляксандр Якабсон адзначыў, што, на яго думку, старшыня Мінгарвыканкама цалкам аддаецца справе, але яму неабходна змяніць стыль працы. «Я яму гэта ўжо рэкамендаваў. Ён усё бярэ на сябе, не ўмеючы пераразмяркоўваць функцыі сярод сваіх падначаленых, і не паспявае», — адзначыў старшыня КДК.

Ён таксама выказаў меркаванне, што ў Мінску, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў, дзе таксама будуецца шмат розных аб'ектаў, завялася практыка выносіць на ўзровень прэзідэнта часта нават тыя пытанні, якія могуць быць вырашаны самой гарадской уладай або ва ўрадзе.

«Правалілі ўсё, што планавалі. Мне ўжо сорамна на гэты конт публічна разважаць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Пра прычыны сітуацыі Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся ў памочніка прэзідэнта — галоўнага інспектара па горадзе Мінску Фёдара Дамаценкі. Сярод іншага памочнік указаў, што ў намеснікаў мэра «прысутнічае элемент боязі».

«Гэта або немагчымасць прыняцця самастойнага рашэння, або няздольнасць прымаць гэтыя рашэнні», - адзначыў ён.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць