Свет44

Пераемнік Уга Чавеса раскрыў таямніцу аб яго пазашлюбных дзецях

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура пацвердзіў, што ў яго папярэдніка Уга Чавеса, які памёр у сакавіку мінулага года, ёсць пазашлюбныя дзеці. 

У адным з нядаўніх публічных выступленняў Мадура згадаў усіх дзецей нябожчыка лідэра Баліварыянскай рэвалюцыі. Акрамя пяцярых дзяцей Чавеса, пра якіх было вядома ўсім, Мадура назваў яшчэ двух дзяўчынак, пра каторых раней афіцыйна нічога не гаварылася, паведамляе гішпанскае выданне ABC. 

Адна з іх — пяцігадовая Сара Мануэла, якая з'явілася на свет у выніку пазашлюбнай сувязі Чавеса і Нідым Фахардо, якая была сцюардэсай прэзідэнцкага самалёта. Другая — васьмігадовая Ханэсіс Марыя, якая стала плодам кахання Чавеса з нейкай Бэкс Лісэтэ Сягура, гаворыцца ў публікацыі. 

Адначасова венесуэльскі партал Reporte Confidencial апублікаваў сканы паведчанняў аб нараджэнні абедзвюх дзяўчынак. Паводле гэтых дадзеных, Сара Мануэла нарадзілася 3 траўня 2008 і была афіцыйна прызнана Чавесам сваёй дачкой у снежні таго ж года. А Ханэсіс Марыя нарадзілася 1 мая 2005 і была прызнаная Чавесам у сакавіку 2009 года, адзначае АВС

Маці абедзвюх дзяўчынак з часам пачалі атрымліваць дапамогу па распараджэнні Чавеса, якога яны спачатку вымусілі прызнаць бацькоўства, а затым спрачаліся за ўдзел у дзяльбе спадчыны прэзідэнта-нябожчыка прэзідэнта, адзначаецца ў артыкуле. 

Дагэтуль афіцыйна лічылася, што ў Чавеса было пяцёра дзяцей: дачкі Раса Вірхінія і Марыя Габрыэла, а таксма сыны Уга Рафаэль і Раўль Альфонса ад першага шлюбу з Нэнсі Колменарес, з якой Чавес развёўся ў 1992 годзе, а таксама дачка Расінэс ад другога шлюбу з Марысабель Радрыгес Арапеса, скасаванага ў 2002 годзе. 

Акрамя гэтага, быў яшчэ нейкі Саламон Фернандэс, які называў сябе «пазашлюбным сынам» Чавеса і нават збіраўся балатавацца на выбарах губернатара штата Карабоба ў 2007 годзе ад прэзідэнцкай партыі, але не быў дапушчаны да выбараў па незразумелых прычынах. Аднак сам Чавес у адказ на прэтэнзіі маладога чалавека публічна заявіў, што ніколі не сустракаўся з яго маці, і абвінаваціў Фернандэса у тым, што той за яго кошт проста хоча стаць знакамітым. Між тым СМІ адзначалі, Фернандэс і Чавес падобныя на твар і па канстытуцыі цела. 

Уга Чавес, які кіраваў Венесуэлай 14 гадоў, памёр 5 сакавіка 2013 г. пасля цяжкай і працяглай хваробы. Яго пахавалі ў саркафагу ў Музеі рэвалюцыі Каракаса.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць