Літаратура11

Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў літаратурны конкурс імя Аляксандра Уласава

Конкурс маладых пісьменнікаў «Экслібрыс» невыпадкова названы ў гонар Уласава.

Выдавец, публіцыст, ён доўгія гады (1906 — 1914) з’яўляўся рэдактарам – выдаўцом газеты «Наша ніва», заахвоціў да працы ў рэдакцыі Янку Купалу, Якуба Коласа і Змітрака Бядулю. Сёлета споўніцца 140 гадоў з дня яго нараджэння.

На конкурс будуць прымацца творы на беларускай або рускай мове, напісаныя аўтарамі, якія маладзейшыя за 40 гадоў.

Прэтэндэнтам прапанаваныя наступныя жанры: эсэ (літаратуразнаўчае, сацыякультурнае, гістарычнае, краязнаўчае, этнаграфічнае), нарыс, публіцыстычны (аналітычны) артыкул, літаратурны агляд, рэцэнзія і інш.

Тэмы конкурсу наступныя: «Асоба ў прасторы і часе», «Аўтар. Герой. Чытач», «Мая ідэнтычнасць», «Пераадоленне абмежаванняў», «Суіснаванне і супрацьстаянне».

Але ў межах гэтых агульных тэм могуць быць раскрытыя больш вузкія і канкрэтныя тэмы. Назва твора можа быць любая. Галоўнае, каб агульны памер не перавышаў 20 тысяч знакаў з прабеламі.

У журы конкурсу ўваходзяць пісьменнік і крытык Сяргей Дубавец, пісьменнік Алесь Пашкевіч, літаратуразнаўцы Аляксандр Фядута і Ірына Шаўлякова, філосаф Вольга Шпарага.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце.doc да 1 жніўня 2014 года на адрас [email protected], пазначыўшы тэмай ліста «Конкурс». У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

Пяць пераможцаў конкурсу атрымаюць найлепшыя рыдэры ў лінейцы кампаніі «Prestigio»— MultiReader Supreme 5664, а іх творы будуць змешчаныя ў электронных бібліятэках ebooks.prestigioplaza.com і e-kniga.by.

«Наша ніва» з’яўляецца адным з партнёраў конкурсу і плануе змясціць на сваіх старонках асобныя тэксты. Аднаго з удзельнікаў чакае спецыяльны прыз ад «НН».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць