Спорт22

ХК «Дынама-Мінск» выбачыўся перад заўзятарамі, якія паўгадзіны стаялі на марозе перад матчам на «Мінск-Арэне»

Хакейны клуб «Дынама» (Мінск) выказаў прабачэнні заўзятарам за нязручнасці пры праходзе на матч з яраслаўскім «Лакаматывам» 29 студзеня.

У той дзень была абмежавана колькасць пунктаў пропуску, а агляд грамадзян быў значна ўзмоцнены.

У выніку многія, уключаючы дзяцей, вымушаны былі правесці паўгадзіны на ветры і 15-градусным марозе.

«Клубам былі своечасова распачаты ўсе меры, каб прадухіліць магчымыя ўскладненні пры праходзе на «Мінск-Арэну». Задаўга да пачатку матчу клуб праінфармаваў работнікаў МУС пра колькасць прададзеных білетаў і меркаваную колькасць гледачоў», — гаворыцца ў паведамленні «Дынама».

Клуб звяртае ўвагу заўзятараў на тое, што згодна з заканадаўствам падчас правядзення масавых мерапрыемстваў асабісты агляд грамадзян і агляд іх рэчаў ажыццяўляецца супрацоўнікамі МУС. «У сувязі з гэтым пры атрыманні неабходных звестак ад клуба праваахоўныя органы аналізуюць інфармацыю і выстаўляюць на мерапрыемства дастатковую для гарантавання захадаў бяспекі колькасць супрацоўнікаў», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

«Дынама» заяўляе, што «даражыць кожным сваім заўзятараў». «Мы рэагуем на ўсе вашы пажаданні і стараемся ўлічыць іх у сваёй працы. Спадзяемся, што інцыдэнт, які меў месца на матчы з «Лакаматывам», надалей не паўторыцца і не адаб'ецца на вашым стаўленні да клуба», — гаворыцца ў паведамленні.

Тым часам узмацненне кантролю і, як вынік, утварэнне доўгіх чэргаў у апошнія дні закранула ўсе масавыя спартыўныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў закрытых памяшканнях.

Напрыклад, 31 студзеня такая ж карціна назіралася на матчы Кубка Дэвіса Беларусь — Ірландыя ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і на матчы хакейнага чэмпіянату «Юнацтва» — «Нёман» на «Чыжоўка-Арэне». Прадстаўнікоў СМІ аглядаюць так жа старанна, як і балельшчыкаў. Звычайна такія меры ажыццяўляюцца на футбольных матчах.

Пры адсутнасці афіцыйных каментараў вылучаюцца розныя версіі: альбо праводзяцца вучэнні, альбо камусьці ўдалося пранесці муляжы выбуховых прылад.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро14

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

«Яго ўласныя дзеці адпраўляліся ў ГДР». Сузаснавальніца фонду «Дзецям Чарнобыля» пра тое, чаму яго не любіў Лукашэнка6

«Ужо ў СІЗА». За жахлівы падзеж цялят на Гомельшчыне арыштавалі кіраўніка гаспадаркі4

66‑гадовай мінчанцы прысудзілі тэрмін у калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»11

Пастаўскі малочны завод патлумачыў, чаму піша ганебную «Белоруссию» на сваіх пачках59

Ціханоўская ў гадавіну Чарнобыля: Расійская ядзерная зброя робіць беларусаў закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі11

Чацвёрты від змей можа з'явіцца ў Беларусі праз змяненне клімату5

Беларусь накрылі снег і штармавы вецер ФОТА, ВІДЭА2

У заўзятаркі на трыбуне спынілася сэрца падчас матча «Баранавічаў» і «Дынама-Мінск»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро14

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць