Меркаванні1111

Курапаты абавязкова наведае прэзідэнт

15 студзеня спаўняецца 20 гадоў, як ва ўрочышчы Курапаты на месцы гібелі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан адкрыў мэмарыяльны знак, які цяпер называюць не інакш як Лава Клінтана.

Гэта быў адзіны ў гісторыі незалежнай Беларусі візыт прэзыдэнта ЗША, і сымбалічна, што амэрыканскі лідэр пакінуў па сябе менавіта такі знак «Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці».

Мала знойдзецца ў Беларусі такіх шматпакутных мэмарыяльных знакаў як Лава Клінтана.

Толькі на маёй памяці яе больш за 12 разоў апаганьвалі вандалы. І іх ніколі не знаходзілі.

Мне шмат разоў даводзілася тэрмінова ехаць у Курапаты з фотаапаратам і дыктафонам, бо патэлефанавалі: «Ізноў апаганілі Лаву Клінтана». І так цяжка і сорамна было глядзець на разьбіты знак, як ўвасабленьне зьдзеку зь сотняў тысяч курапацкіх ахвяраў, як абразу ЗША, чые лідэры памятаюць пра трагедыю беларускага народу, тады як 

беларускі кіраўнік ніколі за дваццаць гадоў прэзыдэнцтва не наведаў Курапаты.

Я добра памятаю, як неаднаразова браўся за аднаўленьне знаку скульптар Алесь Шатэрнік, як заліваў бэтон у аснову лавы актывіст КХП БНФ Алесь Чахольскі і многія іншыя. Памятаю ўрачыстае маўчаньне амбасадара ЗША Майкла Козака падчас цырымоніі адкрыцьця адноўленага знаку ў 2002 годзе ў Курапатах. Тады падавалася, што Лаве Клінтана больш нічога не пагражае, але вандалізм не спыняўся.

Памятаю, зь якой павагай і сумам дзясяткі разоў ўскладалі кветкі да лавы амбасадары ЗША і краінаў Эўразьвязу, як сотні разоў побач зь ёй запальвалі сьвечкі людзі, якія прыходзілі ў Курапаты ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій,

і як штогод жанчыны з КХП БНФ садзілі белыя і чырвоныя кветкі ля лавы…

Лаву Клінтана разьбівалі, размалёўвалі фарбай, выкрадалі яе кавалкі, але яна працягвае стаяць,

кожны раз адноўленая і непарушная, як памяць пра ахвяраў і як знак павагі ад народу ЗША.

Ня ведаю, хто прыйдзе 15 студзеня ў Курапаты ўскласьці кветкі і запаліць сьвечку ля Лавы Клінтана, але перакананая, што людзі там абавязкова будуць. І я перакананая, што магчыма і ня так хутка, але Курапаты абавязкова наведае прэзыдэнт. І ня толькі амэрыканскі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць