Грамадства1515

Лукашэнка наведаў на Раство Храм Усіх Святых і падарыў мітрапаліту Паўлу сервіз

Аляксандр Лукашэнка ў свята Раства наведаў Храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску.

Кіраўнік дзяржавы разам з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі запаліў калядную свечку ў прыдзеле ў гонар Іаана Хрысціцеля. З нагоды свята яны таксама абмяняліся падарункамі. Аляксандр Лукашэнка падарыў мітрапаліту сервіз з відамі Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

У сваю чаргу кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы падарыў Лукашэнку факсімільную копію старажытнага Евангелля.

Выхаванцы нядзельнай школы Усіхсвяцкага прыходу віталі кіраўніка краіны вершамі. Аляксандр Лукашэнка таксама паслухаў калядныя спевы ў выкананні мужчынскага хору гэтага прыходу.

Размова Аляксандра Лукашэнкі з мітрапалітам Паўлам працягнулася за гарбатай.

Да наведвання храма Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем усклаў кветкі да помніка Патрыярху Алексію II.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі8

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі15

Калібры штодня выпіваюць эквівалент паўлітра піва. Як ім удаецца пры гэтым не п'янець?1

Ругінене: Для перамоў з Беларуссю ўжо нават прызначаны чалавек20

У Францыі з аўкцыёну прадаюць аўтэнтычны кавалак Эйфелевай вежы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі8

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць