Музыка

«Океан Ельзи» на канцэрце ў Мінску падзякаваў беларусам за падтрымку Украіны

Вечарам 8 снежня ў «Мінск-Арэне» папулярны ўкраінскі гурт «Океан Ельзи» даў трохгадзінны канцэрт. Ён выходзіў на біс чатыры разы.

Лідар гурту Святаслаў Вакарчук пасля першай песні спытаўся, ці разумеюць яго па-ўкраінску. Пачуўшы сцвярджальны адказ, музыкант размаўляў з публікай на роднай мове.

Казаў ён няшмат, у асноўным дзякаваў мінчанам і ўсім беларусам за падтрымку і любоў. Словы «Дзякуй, Мінск!» Святаслаў паўтараў пасля кожнай песні.

Калі музыканты пачалі іграць першыя акорды папулярнай кампазіцыі «Без бою», Вакарчук узяў у гледачоў вялікі ўкраінскі сцяг і спяваў з ім на шыі. Перад песняй «Усё буде добре» ён звярнуўся да гледачоў, якіх сабралася поўная «Мінск-Арэна»:

«Дзякуй за вашу падтрымку! Сёння яна вельмі патрэбна не толькі нашаму гурту, але і нашай краіне!»

«Океан Ельзи» выканаў як новыя, так і старыя кампазіцыі. Многія прыхільнікі калектыву ўжо ведалі словы песень з альбома «Зямля» на памяць. Падчас канцэрта фанаты арганізавалі флэшмоб: прынеслі белыя паветраныя балонікі з чырвоным сэрцам, у якім быў лагатып гурту, і пускалі іх у фан-зоне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»7

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны19

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам23

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

Сяброўка па Нясвіжы пра Мельнікаву: Нібы падмянілі жанчыну, я ж ведала зусім іншую Анжаліку19

У Германіі апублікаваны спісы членаў НСДАП. Цяпер можна імгненна даведацца, хто ўваходзіў у нацысцкую партыю7

У Туапсэ пасля атакі дронаў гарыць мясцовы НПЗ, ёсць ахвяры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»7

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць