Афіша22

Свята «Багач» у Вязынцы — 21 верасня

21 верасня (субота) Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку (Маладзечанскі раён) адзначыць традыцыйнае восеньскае свята «Багач».

У беларускім календары «Багач» прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая («к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата») і першаму запальванню хатняга агменю — васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Гэтыя надзвычай важныя і прыгожыя рэчы і натхняюць на правядзенне свята.

На свяце выступяць спеўныя і інструментальныя гурты «Горынь», Dainava, Guda, «Кудмень», «Рада», «На Таку», для дзяцей і дарослых пройдуць разнастайныя майстар-класы па рамёствах. Таксама будзе працаваць гульнявая пляцоўка, кірмаш.

Падчас свята можна будзе пакаштаваць стравы традыцыйнай кухні і патанцаваць.

Пачатак а 12-й.

Як даехаць: электрычка з Мінска едзе ў 10.50 (наступная ў 11:53), прыбывае ў Вязынку ў 11.42. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16.07, 16.45, 17.57.

Удзел у свяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе купіць квіток. Цана ўваходнага квітка 10 000, студэнтам 7 000, школьнікам 5 000.

Кантакт: 8-029-842-57-89 (Наста)

Каментары2

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць