Эканоміка22

Расія не плануе пашыраць абмежаванні на сельгаспастаўкі з Беларусі

Расія не плануе пашыраць абмежаванні на сельскагаспадарчыя пастаўкі з Беларусі, заявіў журналістам 9 верасня ў Томску кіраўнік Мінсельгасу РФ Мікалай Фёдараў, паведамляе РІА Новости.

Раней Фёдараў казаў пра выпадкі некарэктнага рээкспарту мяса і прадуктаў з Беларусі пад выглядам беларускіх. Паводле яго слоў, гэта павялічвала рызыку распаўсюджання афрыканскай чумы свіней.

«Была сустрэча з першым віцэ-прэм’ерам Беларусі, ён узяў усе нашы пытанні на заметку, каб была больш жорсткая сама практыка кантролю беларускіх калег з боку Рассельгаснагляду. Таму казаць зараз пра пашырэнне абмежаванняў ці пра дадатковыя патрабаванні пакуль дастатковых падстаў няма, хаця пытанні могуць узнікнуць у іншы момант — гэта залежыць ад вынікаў працы спецыялістаў», — сказаў кіраўнік міністэрства.

Фёдараў растлумачыў, што ў дачыненні да паставак сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі пакуль прынята толькі адно рашэнне, звязанае з распаўсюджаннем афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі рэспублікі, — уведзены абмежаванні на пастаўку неапрацаванай прадукцыі са свініны.

«Ёсць тэма, якая з’яўляецца тэмай нашых рабочых кантактаў, — гэта праблема рээкспарту пад выглядам прадукцыі Рэспублікі Беларусь прадукцыі з трэціх краін, самых розных. Але каб прыняць адносна іх рашэнне агульнае, нам патрэбныя дадатковыя намаганні, каб былі пацвярджэнні з боку беларускіх калег», — сказаў кіраўнік Мінсельгаса РФ.

Каментары2

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу5

У цэнтры Ляйпцыга машына на хуткасці ўляцела ў натоўп пешаходаў

Трамп прыгразіў уладам Ірана знішчэннем, калі Тэгеран атакуе амерыканскія караблі1

Фіца сустрэнецца ў Маскве з Пуціным, але на парад не пойдзе1

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева4

У Маскве скончыў жыццё самагубствам 87‑гадовы генерал. Ён працаваў у інстытутах, дзе рабілі «Навічок»4

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»2

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць