Культура88

Мінск застанецца ў мастацтве

Да такой высновы прыйшоў мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, працуючы над даведнікам пра віленскія могілкі Росы.

«Група беларускіх даследчыкаў з Вільні, Гродна і Мінска працуе над стварэннем гэтага даведніка, — расказвае сп. Сяргей. — Існуюць літоўскія, польскія даведнікі, а цяпер, калі беларусы зноў пачалі ездзіць у Вільню, прыйшоў час стварыць і беларускі. Каардынатарка праекта — Людвіка Кардзіс, рэдагуе яго Сяргей Дубавец».

Рэч у тым, што менавіта на Росах пахаваныя дзясяткі выбітных беларускіх дзеячаў, сярод якіх Уладзіслаў Сыракомля, стваральнік беларускага стылю, архітэктар Леў Вітан-Дубейкаўскі, тут знаходзіцца сімвалічная магіла братоў Луцкевічаў, пахаваныя Францішак Аляхновіч, Ядвігін Ш. і Казімір Сваяк.

«Я ўзяўся пісаць пра дзеячаў архітэктуры і мастацтва, і заўважыў, што добрая палова віленскага пантэона паходзяць з Мінска ці мелі да яго непасрэднае дачыненне. — расказвае Харэўскі.
— Напрыклад, славуты графік Язэп Азямблоўскі, чые працы, партрэты вялікіх князёў, можна пабачыць у падручніках і нават на пляшках некаторых алкагольных напояў. Ён жа аўтар літаграфіі «Беларускі раб», якая захоўваецца ў Парыжы, і паводле якой Аляксандр Герцэн напісаў эсэ пра прыгон у Расійскай імперыі».

Вядомых мастакоў і архітэктараў, чый лёс непасрэдна звязаны з Мінскам, нямала. Сярод іх Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, Меер Аксельрод, Раман Семашкевіч і Хаім Суцін.

«Я прыйшоў да высновы, што Мінск несправядліва знаходзіцца ў ценю брэнда Віцебска як цэнтра мастацтва, — кажа Харэўскі. — Тут перакрыжоўваліся шляхі сусветных знакамітасцяў, тут нарадзіліся народныя мастакі СССР, Мінск малявалі знакамітыя еўрапейцы.

Унёсак Мінска ў еўрапейскую культуру другой паловы ХІХ ст. і першай паловы ХХ — каласальны. Прыйшоў час змены вехаў і акцэнтаў».

Сяргей Харэўскі прапануе зрабіць брэндам Мінска мастацтва.

«Цяпер усе працуюць над стварэннем брэнда Мінска, — кажа мастацтвазнаўца. — Але навошта вынаходзіць ровар? Выяўленчае мастацтва не патрабуе перакладу.
Тут жыў Бялыніцкі-Біруля, які задоўга да ўсялякіх рэвалюцый атрымліваў залатыя медалі ў Еўропе. Ці гравюры Юзэфа Пешкі. Гэта ўсё і трэба зрабіць сімвалам горада. Так і створыцца новы вобраз Мінска — адной з еўрапейскіх культурных сталіц».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»62

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

«Здзелка ёсць здзелка». Урсула фон дэр Ляен нагадала Трампу пра нядаўнюю гандлёвую дамову1

У Мастах сталі зарабляць, беручы грошы за ўключэнне святла на мосце2

У анексаваным Крыме адмовіліся ад правядзення парада на 9 мая і акцыі «Бессмяротны полк»4

Аршанскі мясакамбінат далучаць да агракамбіната «Дзяржынскі»3

Удар па Чэбаксарах нанеслі ракетамі «Фламінга»2

Найбліжэйшым часам плануюць значна разбудаваць Фаніпаль1

Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна5

У Літву ўпершыню не пусцілі рэйсавы аўтобус з Беларусі праз новыя санкцыі9

Гастрапляцоўка «Пясочніца» ў Мінску ўсё ж не адкрыецца. Што адбылося4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»62

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць