Каханне і сэкс55

Першы крок у сэксе павінны рабіць жанчыны

Прынята лічыць, што ў інтымнай сферы мужчыны павінны праяўляць свае лідарскія якасці, але ў рэальнасці гэта ўжо даўно не супадае з жаданнямі моцнага полу. Эксперты заклікаюць жанчын перагледзець сваю ролю ў адносінах.

Паводле дадзеных даследавання, праведзенага навукоўцамі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска, ужо 72% (!) мужчын выказваюць незадаволенасць перададзенай ім па змоўчванні ролі лідара ў сэксуальным жыцці. Яны хацелі б, каб менавіта жанчыны «пачыналі першымі». Між тым, толькі 25% дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў з’яўляюцца завадатарамі ў інтымнай сферы, то бок толькі кожная чацвёртая гатовая зрабіць першы крок.

І гэта нягледзячы на тое, што пераважная большасць дзяўчат, якія прынялі ўдзел у апытанні, адчувае сябе дастаткова ўпэўнена для таго, каб праяўляць гэтую ініцыятыву. Але раз і назаўсёды ўстаноўленыя грамадствам ролі прымушаюць іх чакаць, калі мужчыны ўсё ж праявяць лідарскія якасці. Парадаксальна, што больш за палову жанчын ужо не бачыць нічога прыемнага ў тым, каб чакаць ініцыятывы ад партнёра. Але яны ўсё роўна чакаюць, хоць значная колькасць мужчын зусім не супраць падпарадкавацца жанчыне.

Гэта значыць, і мужчыны, і жанчыны гатовы памяняцца ролямі, але чамусьці не робяць гэтага. Нядаўна праведзенае ў Вялікабрытаніі даследаванне паказала, што ўжо 40% партнёраў апісваюць сваё сэксуальнае жыццё праз год пасля яе пачатку, як «здавальняючае». Гэта значыць аднаго года адносін дастаткова для таго, каб перастаць атрымліваць сапраўднае задавальненне ад сэксу. І «нуда ў ложку» з загадзя размеркаванымі ролямі і загадзя напісаным сцэнаром сэксу гуляе тут асноўную ролю.

Чаму ж жанчыны адмаўляюцца ад ролі завадатара ў сэксе? Шмат у чым з-за асцярогі падацца «непрыстойнай» і «распуснай» у вачах каханага чалавека. Калі дзяўчына, якая вырашыла сама пазнаёміцца на вуліцы з хлопцам, хутчэй за ўсё, напалохае яго ўжо гэтай рашучасцю, тое, што казаць пра лідарства ў сэксе?

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй12

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура31

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць