Улада

«Чарговы касметычны рамонт для Еўропы»

Юрыст і палітолаг Юры Чавусаў каментуе прынятыя папраўкі ў законы аб партыях і грамадскіх арганізацыях.

Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла папраўкі ў законы аб дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў (ГА) і палітычных партый. Дзяржаўныя СМІ падаюць дадзеныя змены як лібералізацыю і спрашчэнне заканадаўства. Якія рэальныя змены гэта прынясе, расказаў юрыст і палітолаг Юры Чавусаў.

«Наша Ніва»: Ці істотна паўплываюць новыя папраўкі на цяперашні стан рэчаў?

Юры Чавусаў: Падчас падрыхтоўкі законапраекта ўлетку 2012 грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі зрабілі велізарную работу па вылучэнні прапановаў. Аднак прыняты законапраект далёкі ад чаканняў.

У ім ёсць пазітыўныя моманты. Па-першае, спрасцілі парадак стварэння рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў. Раней для гэтага трэба было 50 чалавек: па 10 ад чатырох абласцей і 10 ад Мінска. Цяпер абавязковую мінімальную квоту прыбіраюць.

Таксама ўдакладнілі парадак рэгістрацыі аддзяленняў міжнародных аб’яднанняў, бо раней з гэтым узнікалі бюракратычныя праблемы. Ёсць і палёгкі для мясцовых аб’яднанняў.

Цікавы момант: у законапраекце прапісаны механізм трансфармацыі ГА ў палітычную партыю. Адразу відаць, што пісалі дадзенае палажэнне адмыслова пад «Белую Русь», хоць улады ў выніку не ўхвалілі змену. Бо сённяшняе заканадаўства ніяк не абмяжоўвае такіх зменаў.

«НН»: Што трэба змяніць для сапраўднай лібералізацыі заканадаўства?

ЮЧ: У беларускіх ГА застаецца тры асноўныя праблемы, без вырашэння якіх дэмакратызацыя заканадаўства немагчымая. Па-першае, цяжкасць рэгістрацыі. У нас штогод рэгіструецца каля 100 арганізацый, а гэта вельмі мала. Для рэгістрацыі ГА дагэтуль патрэбны юрыдычны адрас, трэба здымаць офіс, у той час як бізнэс можна зарэгістраваць у кватэры.

Па-другое, існаванне крымінальнага пакарання за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Мы аказаліся ў кампаніі Бахрэйна, Уганды, Алжыра — у гэтых краінах існуе падобная адказнасць. Нават у краінах постсавецкай прасторы за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі вам максімум выпішуць штраф.

Па-трэцяе, фінансавыя ўмовы. Цяпер крыніцамі існавання любой грамадскай арганізацыі з’яўляюцца ахвяраванні і сяброўскія ўнёскі. Аднак, напрыклад, юрыдычныя асобы могуць пералічваць грошы толькі на мэты, зацверджаныя заканадаўствам. Праваабарончая дзейнасць ці гендарная роўнасць у гэты спіс не ўваходзяць. Сістэмы дзяржаўнага фінансавання ГА няма, а замежная дапамога ўскладненая неабходнасцю яе рэгістраваць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце выпусцілі шкарпэткі ўнутры ёлачных цацак

Момант масавай аварыі пад Смалявічамі трапіў на ВІДЭА. Адзін чалавек загінуў

Вядомыя беларусы-блогеры расказалі, як набылі дом у Партугаліі. Свой дом мары ў Беларусі ім давялося прадаць14

У Офісе Ціханоўскай прадумалі альтэрнатывы на выпадак блакавання ютуба падчас яе навагодняга звароту22

Захаду варта пераглядзець стратэгію адносна Беларусі — інакш прарасійскія настроі будуць расці65

Сур’ёзная аварыя здарылася пад Смалявічамі: рух за Курганам Славы ўскладнены3

У Ціханоўскіх першы сямейны Новы год за 5 гадоў. Як ставяць ялінку і хто будзе наразаць салаты?2

Літва рыхтуе масты на мяжы з Беларуссю і Расіяй да падрыву ў выпадку нападу6

Памёр Вячаслаў Хадасоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць