Спорт

Крата за краты?

Былому гульцу зборнай Беларусі па футболе Валерыю Шанталосаву будзе прад’яўлена абвінавачанне, паведаміў кіраўнік МУС

Былому варатару нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Валерыю Шанталосаву будзе прад’яўлена абвінавачанне ў рамках крымінальнай справы. Пра гэта міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў паведаміў 9 жніўня падчас анлайн‑канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Як паведамлялася раней, крымінальная справа па ч. 5 арт. 16 (саўдзел у злачынстве) і ч. 1 арт. 253 (подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафесійных спаборніцтваў і відовішчных камерцыйных конкурсаў) была распачата ў дачыненні да В.Шанталосава рэспубліканскай пракуратурай у чэрвені 2005 года. Падставай стаў артыкул, апублікаваны ў газеце «Прессбол». Потым яе галоўны рэдактар даў паказанні, згодна з якімі запісы размовы паміж будучым абвінавачваным і іншым гульцом зборнай, якому прапаноўваліся грошы, у рэдакцыю былі падкінуты.

Следствам устаноўлена, што ў 2003 годзе В.Шанталосаў некалькі разоў сустракаўся з іншым гульцом нацыянальнай каманды (у той час — дзейным варатаром) і прапаноўваў яму некалькі дзесяткаў тысяч долараў за пройгрыш з патрэбнай розніцай мячоў. Размова ішла пра вераснёўскія матчы Беларусі з Чэхіяй і Малдовай у рамках групавога адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы‑2004.

Цяпер В.Шанталосаў знаходзіцца ў Расіі, у Беларусі ён аб’яўлены ў вышук.

«Ёсць пэўныя цяжкасці: ён (Шанталосаў) — у Расійская Федэрацыі, мы — у Рэспубліцы Беларусь, ёсць яшчэ некаторыя тонкасці», — зазначыў Навумаў. Паводле слоў міністра, «па гэтай крымінальнай справе прэтэнзіі будуць прад’яўляцца толькі да Шанталосава». Ён «спрабаваў пэўнымі дзеяннямі ўздзейнічаць на гульцоў, на што гульцы ніяк не адрэагавалі», сказаў Навумаў. Міністр падкрэсліў, што ні да аднаго гульца нацыянальнай зборнай у МУС прэтэнзій няма. «Гэтая справа дастаткова доўга расследавалася. Ні па адным гульцу нацыянальнай зборнай няма доказаў, што ён спрабаваў уздзейнічаць на змяненне выніку», — сказаў кіраўнік МУС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі5

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне12

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў10

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць