Здарэнні77

Скончыў жыццё самагубствам былы намеснік кіраўніка Гомеля

Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці праводзіць праверку па факце смерці былога першага намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама Анатоля Чысціка.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, сёння раніцай былы чыноўнік быў знойдзены мёртвым, у пятлі, у кватэры бацькоў жонкі. На думку следчых органаў, смерць не носіць крымінальнага характару. Асноўная версія здарэння — самагубства.

Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне ўсіх абставінаў здарэння, у тым ліку матыву самагубства.

Анатоль Чысцік быў прызначаны першым намеснікам старшыні Гомельскага гарвыканкама ў ліпені 2012 года, пасля скандалу, які выбухнуў у горадзе ў сувязі з махінацыямі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва (УКБ) гарвыканкама. Чысцік, які да прызначэння ўзначальваў інстытут «Гомельграмадзянпраект», змяніў на пасадзе Аляксандра Ранько.

Неўзабаве быў арыштаваны па «справе УКБ» старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец, і Анатоль Чысцік да прызначэння новага кіраўніка горада выконваў абавязкі старшыні гарвыканкама.

16 лістапада 2012 года на пасаду гомельскага гораданачальніка быў прызначаны Пётр Кірычэнка, які займаў да гэтага пасаду намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама. Анатоль Чысцік застаўся першым намеснікам і, прынамсі, яшчэ ў снежні 2012 года працаваў на гэтай пасадзе.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд26

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха адраджэння і апсайклінг — у Варшаве прайшоў модны паказ новых калекцый беларускіх дызайнераў4

Жыхарка Гомеля даведалася пра мільёны мужа толькі пасля разводу і пайшла ў суд17

«Мяне схапілі і «бусіфікавалі»». Як былы беларускі палітвязень апынуўся на вайне ва Украіне13

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме4

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады1

Былая палітзняволеная: Губазікавец спытаў у мяне: «А чаму Акадэмія кіравання такая мяцежная?»5

Славуты акцёр Жан Рэно выпусціў шпіёнскі раман, прысвечаны вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расію3

У суботу ўжо будзе да +23°С

У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд26

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць