Свет22

Памерла шведская прынцэса Ліліян

Шведская прынцэса Ліліян памерла 10 сакавіка ва ўзросце 97 гадоў у сваім доме ў Стакгольме, паведамляецца на сайце шведскай каралеўскай сям'і.

Прычына яе смерці афіцыйна не называецца, аднак, як адзначае Agence France-Presse, вядома, што ў апошнія гады ў Ліліян была хвароба Альцгеймера і ў цэлым слабое здароўе.

Яна была ўдавой прынца Бертыля -- дзядзькі цяперашняга караля Швецыі Карла XVI Густава. Ліліян Дэвіс нарадзілася ва Уэльсе ў 1915 годзе.
У 16 гадоў яна пераехала ў Лондан, каб стаць мадэллю і актрысай. Там яна пазнаёмілася з Бертылем у 1943 годзе, яна на той час была жонкай брытанскага акцёра Івана Крэйга. У 1945 годзе Ліліян развялася, аднак бацька Бертыля, кароль Густаў VI Адольф, адмаўляўся даваць пары сваё блаславенне на шлюб, баючыся, што ён паставіць пад пагрозу існаванне дынастыі Бернадотаў. На той момант Бертыль быў спадчыннікам трона, бо яго старшы брат загінуў, малодшыя пазбавіліся права на карону з-за мезальянсу, а пляменнік, будучы Карл XVI Густаў, быў яшчэ дзіцем.

Нягледзячы на ​​немагчымасць шлюбу, Ліліян і Бертыль жылі разам. Яны змаглі пажаніцца толькі ў 1976 годзе, калі Швецыяй ужо кіраваў Карл XVI Густаў.

У пары не было дзяцей. У 1997 годзе прынц Бертыль, які атрымаў у Швецыі мянушку «выдатны прынц», памёр ва ўзросце 84 гадоў. У 2000 годзе Ліліян апублікавала мемуары «Маё жыццё з прынцам Бертылем». Пасля смерці мужа прынцэса ўзяла на сябе шэраг яго абавязкаў, у тым ліку звязаных з уручэннем узнагарод. У 2006 з-за дрэннага здароўя Ліліян спыніла наведваць банкет у гонар лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, а ў 2007 - і саму цырымонію ўзнагароджання. У 2010 годзе стала вядома, што ў прынцэсы хвароба Альцгеймера.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі18

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі16

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?17

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі18

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць