Усяго патроху11

Каб адкрыць у Мінску кавярню на 50 месцаў, трэба мільён даляраў

Для таго каб адкрыць у Мінску кафэ прыблізна на 50 пасадачных месцаў, сёння спатрэбіцца мільён даляраў ЗША. Такую лічбу назваў дырэктар сталічных рэстаранаў «Камянiца», «Беларуская карчма» і «Агінскі» Сяргей Чагрынец падчас круглага стала, які прайшоў 27 лютага ў Мінску.

У гэту суму, растлумачыў ён, уваходзіць долевае будаўніцтва аб’екта пад рэстаран ці кафэ і расходы на абсталяванне яго тэхналагічнай лініяй. «Пяцьдзесят працэнтаў плошчаў любога рэстарана займае не гандлёвая зала, а памяшканні, неабходныя для падрыхтоўкі. Для таго каб выконваць усе рэжымы захоўвання, аб’ект павінен мець восем халадзільных агрэгатаў з рознымі тэмпературнымі рэжымамі», — расказаў рэстаратар.

Акрамя таго, у расходную частку гэтага бізнесу ўваходзіць ахоўная сігналізацыя памяшканняў, устаноўка якой абыдзецца прыкладна ў 100 мільёнаў рублёў.

Паводле слоў Чагрынца, для таго каб у Мінску стала больш пунктаў грамадскага харчавання, неабходна наяўнасць арэндных плошчаў і кваліфікаванага персаналу.

«На сённяшні дзень 99% людзей, якія прыходзяць ва ўстановы ў якасці афіцыянта і кухара, лічаць гэтыя прафесіі часовымі. Большасць з іх атрымліваюць вышэйшую адукацыю», — заўважыў рэстаратар.

Паводле слоў заснавальніка сеткі рэстаранаў «Стары горад», «Пінта» і People’s Таццяны Галузы, з аднаго боку, кліенты, у тым ліку прыезджыя, адзначаюць душэўнасць работнікаў пунктаў агульнага харчавання Беларусі, з іншага — афіцыянты і адміністратары «не зусім адпавядаюць таму ўзроўню», які хацелі б бачыць уласнікі ўстаноў.

На праблему падбору персаналу звярнуў увагу і дырэктар рэстаранаў «Лісіная Нара» і «Старая традыцыя» Аляксей Савельеў. «Ёсць людзі, якія здольныя адкрыта кантактаваць з кліентам. Але, на жаль, попыт на персанал расце, і выбіраць прыходзіцца ўжо з зусім розных людзей. Прыйдзецца прыходзіць да сістэмы стандартаў», — падкрэсліў ён.

У Беларусі, лічыць Савельеў, няма стратэгіі развіцця прадпрыемстваў агульнага харчавання.
«Вядома, калі мы, груба кажучы, не клапоцімся пра тое, каб развіваць уласны бізнес, то можна запрашаць замежныя сеткі. З іншага боку, сённяшнія ўмовы, якія створаны для працы прадпрыемстваў агульнага харчавання, яны ўсё ж больш скіраваны на працу, хай беларускіх, але сетак», — адзначыў ён.

Паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, у горадзе працуюць 1.463 аб’екты грамадскага харчавання на 74 тысячы месцаў без уліку сталовых прадпрыемстваў. Сярод іх — 139 рэстаранаў, 348 кафэ, 278 бараў і прыкладна 700 закусачных і кафэтэрыяў. Сёння на 1.000 чалавек прыходзіцца 39 месцаў. Да 2015 года гэты паказчык плануецца давесці да 45 месцаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць