Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»77

Масква абвастрае гульню

Расейскія мэдыі паведамляюць: зь пятніцы Беларусі могуць "перакрыць газ". Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Расейскія мэдыі паведамляюць: зь пятніцы Беларусі могуць напалову перапыніць падачу газу. "Газпром" накіраваў у Менск ліст з паведамленьнем, што мае намер прыкруціць вэнтыль прапарцыйна фактычнай аплаце — на 45%.

Красамоўны вось гэты пасаж: "ТАА "Газпром экспарт" паведаміла пра сваё рашэньне датычна Беларусі і замежным спажыўцам газу… "Газпром" зробіць усе магчымыя захады дзеля транспартаваньня расейскага газу цераз тэрыторыю Беларусі цалкам згодна з наяўнымі абавязкамі перад эўрапейскімі пакупнікамі".

Гэта адкрытая перасьцярога ад паўтору газавай вайны. Маўляў, крый божа выкідаць нейкія конікі накшталт "несанкцыянаванага адбору"!

Учора я напісаў пост пад загалоўкам "Масква чакае, каб "кліент сасьпеў". У прыватнасьці, зазначалася: сапраўднага ўдару Крэмль яшчэ не наносіў. Як бачым, за суткі загаловак састарэў. Масква ўжо ня хоча чакаць і абвастрае гульню. Небясьпечную гульню.

Зараз відавочна, што заўчорашні візыт беларускага прэм'ера ў Маскву быў ня проста беспасьпяховым, а правальным. Гэта называецца: пайшоў па шэрсьць...

Увогуле ж мы маем месца з заканамерным абстынэнтным сындромам пасьля бурлівага застольля "братняй інтэграцыі". Патрабаваць "працягу банкету" ўжо не выпадае. Дый вясковыя хітрыкі (падайце на беднасьць пры калясальным бюджэтным прафіцыце!) ў белакаменнай, як бачым, не праходзяць.

Да болей грунтоўнага камэнтаваньня новай калізіі яшчэ дойдзе. А пакуль што паўтару выснову, якую зрабіў некалькі тыдняў таму: "Газіёпа наступае!".

ЗЫ. Прэвэнтыўная рэмарка для аматараў закідаць непатрыятычныя настроі: канешне, па вялікім рахунку "кліенты" — усе мы:( Ад наступу Газіёпы мала нікому не падасца. Хаця на сёньня мы бачым найперш шантаж. І яшчарка будзе адкідаць хвост.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы35

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Французскі юнак трапіў у Сінгапуры пад суд за аблізванне саломінкі для соку4

Літоўскія памежнікі паказалі, як каля мяжы з Беларуссю раку пераплывае мядзведзь ВІДЭА1

У Віцебску на таргі выставілі аўтазак3

Біяграфічны фільм пра Майкла Джэксана б'е рэкорды глядацкіх сімпатый5

Літоўскія сілавікі раскрылі падрабязнасці пра падрыхтоўку палітычных забойстваў у Літве. Удзельнічалі і беларусы8

Хакеіст мінскага «Дынама» Віталь Пінчук пайшоў гуляць у НХЛ. Лукашэнка спадзяваўся, што ён не «збяжыць»4

У Польшчы стартавала тая самая спрэчная «гульня Мацкевіча» для беларускіх палітыкаў і актывістаў30

Прадстаўніца Мінздароўя: У Ксюшы з СМА станоўчая дынаміка, яна стала сама сядзець2

Мерц мяркуе, што Украіне ў абмен на шлях у ЕС давядзецца пагадзіцца са стратай тэрыторый22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы35

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць