Грамадства11

Прэмія «Рыцар года» ўручана праваабаронцы Раісе Міхайлоўскай

Прэмія грамадскага руху імя Юрыя Захаранкі «Абаронцы Айчыны» «Рыцар года» за 2012 год уручана праваабаронцы Раісе Міхайлоўскай. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 22 лютага ў Мінску.

Прэмія ўручаецца дзявяты раз. Паводле слоў лідара руху Алега Волчака, прэмія Міхайлоўскай прысуджана за «актыўны ўдзел у пераадоленні наступстваў 19 снежня 2010 года, арганізацыю грамадскай абароны фігурантаў спраў аб масавых беспарадках, а таксама за вялікі ўклад у захаванне гістарычнай і юрыдычнай спадчыны беларускага народа».

«Сёння прэмія „Рыцар года“ ўпершыню ўручаецца жанчыне. Мяркуем, яны ахвяруюць сабой не менш, чым мужчыны. Раіса Міхайлоўская — праваабаронца ад Бога. Яна 15 гадоў у праваабарончым руху, што ў нашай краіне з’яўляецца сапраўдным грамадзянскім подзвігам», — сказаў Волчак.

Дыплом Міхайлоўскай уручыла жонка зняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалай Статкевіча Марына Адамовіч. «Дзейнасць Раісы Міхайлоўскай дапамагае захаваць факты сучаснасці. Многія людзі ва ўладзе хацелі б, каб гэтыя факты растварыліся ў прасторы», — сказала яна.

Сама Міхайлоўскоя адзначыла, што імя Захаранкі з’яўляецца для яе «сцягам у праваабарончай дзейнасці». «Наша дзейнасць накіравана на тое, каб тыя, хто ўдзельнічаў у выкраданні, былі пакараныя па законе», — сказала яна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне4

У цэнтры Мінска з'явіліся цагляныя «катэджы». Для каго?5

ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні1

Хутка людзі змогуць размнажацца без сэксу. Больш за тое — нават без цяжарнасці і традыцыйных бацькоў12

Расійскі футбаліст памяняў грамадзянства, каб згуляць на чэмпіянаце свету. Але не фартанула

Стала вядома, што з будаўніцтвам аквапарка ў Віцебску

У ЗША пачалі публікаваць рассакрэчаныя дакументы пра НЛА2

Зборная Украіны ўпершыню за 20 гадоў выйшла ў хакейную эліту свету

Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным у Крамлі «паўтара пытання»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях28

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць