Культура1010

З купленага за $200 тыс. палаца пад Ляхавічамі зробяць гатэль

З 46 палацаў і сядзіб, што дзяржава выставіла на продаж, за тры гады набылі толькі восем.

Не вельмі актыўна беларусы скупляюць палацы, бо тыя далёка знаходзяцца, гавораць у Мінкульце:

«Фактычна цяпер прададзеныя восем. Гэта на якія ўжо дакументы аформленыя. Гэта з 2010 года. Не ўсе ж хочуць далёка ад цэнтру».

Палацава-паркавы комплекс «Савейкі» ў Ляхавіцкім раёне пайшоў з малатка за 200 тысяч даляраў. Інвестар кажа, што тут збіраюцца пабудаваць гатэль.

«Хаця б дах ёсць. Шмат сродкаў пройдзе на праектаванне і на рэканструкцыю. На базе гэтага комплексу створым гатэль», — расказвае прадстаўнік кампаніі «ЛадаГарант» Фёдар Фамін і дадае, што на рэканструкцыю можа пайсці ў 10 разоў больш, чым аддалі за сядзібу.

Аўкцыён прайшоў тыдзень таму, усе дакументы яшчэ не падпісалі, пра пачатак працы казаць зарана. А вось сядзібу Яленскіх у Клецкім раёне інвестары «Дольчэ аўта» набылі яшчэ ў 2011-м, а працы яшчэ не пачаліся, скардзяцца ў Клецкім райвыканкаме. Нават думаюць забраць сядзібу.

«Паставілі ўжо пытанне, што забярэм яе. Але дырэктар паабяцаў, што гатовыя ўсё будаваць, усё рабіць, як і было запланавана», — расказваюць у райвыканкаме.

Летась прадстаўнікі «Дольчэ аўта» абяцалі зрабіць тут канюшні, парк і хостэл.

Не запусцілі яшчэ і палаца-паркавы комплекс «Свяцк», набыты санаторыем «Азёрны» чатыры гады таму. Толькі-толькі зацвердзілі праектную дакументацыю, кажуць у санаторыі. Паводле бізнэс-плану, скончыць будаўніцтва плануюць у 2017 годзе.

Сядзіба Пузынаў у вёсцы Грамяча ўжо два гады належыць прадпрыемству «Вэскабэл». У Камянецкім райвыканкаме кажуць, што рэканструкцыя ідзе, але працуюць толькі чатыры чалавекі.

«Расчышчаюць фасад, стаяць рыштаванні. Там чалавекі чатыры, павольная праца», — гавораць у райвыканкаме.

Тут спадзяюцца, што хутка замест сядзібы Пузынаў у Грамячы будзе турыстычна-аздараўленчы комплекс.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе28

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Па тэлебачанні паказалі пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь4

Аўстраліец прыехаў у Львоў і там скокнуў з агляднай пляцоўкі Ратушы2

У Славакіі дочкі прыйшлі на магілу нядаўна памерлага бацькі і пачулі з яе падазроныя гукі. Ім не падалося8

21‑гадовы сын Захара Прылепіна ваюе штурмавіком ва Украіне2

Аўстралійскі скрыпач Морган: «З усіх славянскіх моў беларуская — мая ўлюбёная»4

Апейкін: Шчыра не разумею, у чым каштоўнасць Пачобута38

Трамп заявіў, што Іран у калапсе і просіць яго адкрыць Армузскі праліў2

У Мінску адкрываецца новы гастрадвор. Гэта самая вялікая стрытфуд-пляцоўка ў горадзе3

Коўл: Лукашэнка хоча, каб Беларусь стала часткай еўрапейскай сям’і народаў49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе28

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць