У Нараўлянскім раёне заведзена крымінальная справа на пенсіянера за катаванні.
66-гадовы жыхар в. Фізінкі 11 студзеня начапіў на шыю сваёй сужыцельцы ланцуг і замкнуў на замок.
Жанчына звярнулася ў міліцыю праз два тыдні, заявіла пра перанесеныя «боль і псіхічныя пакуты».
У Нараўлянскім РАУСе адмовіліся ўдакладніць акалічнасці справы.
Пенсіянеру цяпер пагражае да трох гадоў калоніі.
Каментары