Грамадства

Расія і Беларусь пачнуць сумесны кантроль падкаранціннай прадукцыі трэціх краін

Пачатак правядзення сумеснага кантролю плануецца 18 лютага 2013 года.

Расія разлівае 18 лютага пачаць сумесны з Беларуссю кантроль падкаранціннай прадукцыі трэціх краін, паведаміла прэс-служба Рассельгаснагляду.

У рэлізе ад 25 студзеня адзначаецца, што ў адпаведнасці з пратаколам нарады "Аб урэгуляванні праблемных пытанняў, звязаных з ажыццяўленнем каранціннага фітасанітарнага кантролю падкаранціннай прадукцыі паходжаннем з трэціх краін, якая паступае ў Расійскую Федэрацыю праз пункты пропуску на беларускім участку мяжы Мытнага саюза" ад 6 снежня 2012 года, расійскі і беларускі бакі прыйшлі да высновы аб неабходнасці ажыццяўлення сумеснага кантролю ў Беларусі і Расіі ў месцах мытнага афармлення, з якіх падкаранцінная прадукцыя накіроўваецца на тэрыторыю дзяржаў — членаў Мытнага саюза.

У гэтай сувязі Рассельгаснагляд "прасіў беларускі бок вызначыць месцы мытнага афармлення, з якіх падкаранцінная прадукцыя накіроўваецца на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі і ў якіх мэтазгоднае правядзенне сумеснага кантролю".

Акрамя таго, Рассельгаснагляд звярнуўся пісьмова ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і прапанаваў для сумеснага кантролю на тэрыторыі Расіі шэраг месцаў мытнага афармлення падкаранціннай прадукцыі, у тым ліку размешчаных у портах Краснадарскага краю, бо праз указаныя порты на тэрыторыю Расіі ўвозяцца буйныя партыі падкаранціннай прадукцыі, якая пасля перамяшчаецца па ўсёй тэрыторыі Мытнага саюза і ўяўляе "патэнцыяльную небяспеку ў каранцінных фітасанітарных адносінах" для тэрыторыі Беларусі. Як лічаць у Рассельгаснаглядзе, вопыт сумеснай працы ў марскім порце быў бы карысны для беларускіх спецыялістаў пры распрацоўцы адзінай нарматыўнай прававой базы Мытнага саюза ў межах Еўразійскай эканамічнай камісіі.

У выпадку атрымання згоды Мінсельгасхарча Беларусі

пачатак правядзення сумеснага кантролю плануецца 18 лютага 2013 года.

6 снежня 2012 года Рассельгаснагляд заявіў пра "сур'ёзную заклапочанасць" той акалічнасцю, што значная частка паркаранцінных грузаў, якія паступаюць на тэрыторыю мытнай прасторы, не праходзіць адпаведнай праверкі. "Так, з 15 па 25 лістапада пры правядзенні Рассельгаснаглядам унутранага маніторынгу, выяўлена 86 транспартных сродкаў з непарушанымі пломбамі краін-пастаўшчыкоў, што сведчыць аб тым, што груз у іх не правяраўся пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі. Пры гэтым у пяці транспартных сродках выяўлена заражэнне зрэзаных кветак хрызантэм і руж кветкавым трыпсам і тытунёвай белакрылкай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй16

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць5

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй16

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць