Усяго патроху1515

Дакумент на старабеларускай мове прадаецца на польскім аўкцыёне

Старажытная беларуская дамова XVI ст. з Полацка з'явілася ў продажы на Allegro.

На папулярным польскім інтэрнэт-аўкцыёне Allegro выстаўлена на продаж дамова, складзеная 15 студзеня 1596 года ў Полацку паміж Мельхіёрам Хехлоўскім ды братамі Мікалаем, Пётрам і Фёдарам Неміровіч-Шчытамі.

Выявы дакумента замалыя і цяжка нешта прачытаць, але як пазначае прадавец — браты атрымалі ад маці Ганны Глебаўны Корсак (герб Корсак) маёнтак Стайкі (ці Стойкі).
Згодна з дамовай, гэты маёнтак яны аддалі пад заклад Хехлоўскаму. «Па 100 коп грошай літоўскіх, лічаць грошы по 10 пенендзы белых, а в копе по 60 грошай», — можна разглядзець напрыканцы дамовы. Ніжэй тэкста маецца 6 пячатак, тры з якіх — герба Любіч. На паперы маецца таксама і вадзяны знак з тым самым гербам.

Тэкст дамовы месціцца на шасці старонках, а ўсяго іх ў дакуманце — восемь.

Пачатковы кошт дамовы прадавец азначыў у 850 злотых (прыкладна 200 еўра). Аўкцыён сканчаецца 31 студзеня.

Прадавец сцвярджае, што дакумент арыгінальны. На жаль, ён не пазначыў ці згодны прадаць і выслаць дакумент за мяжу. Але на сайце ёсьць магчыма задаць пытанне прадаўцу і дамовіцца аб ўмовах продажу і разліку.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?8

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?8

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць