Надвор'е

На выходных маразы ўзмоцняцца

Цэлы тыдзень будуць снегапады.

Так, у чацвер, 13 снежня, тэмпература паветра ўначы складзе 3–8 градусаў са знакам мінус, пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да мінус 10–12 градусаў. Днём чакаецца ад 2 да 7 градусаў марозу. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, месцамі моцны. На дарогах магчымыя снежныя заносы.

14 снежня з інтэнсіўным ростам атмасфернага ціску ўзмоцніцца ўплыў магутнага халоднага антыцыклону, які з палярнага Урала рухаецца на цэнтральныя раёны еўрапейскай Расіі.
У поле яго трапіць і надвор’е Беларусі.

Так, у пятніцу снег будзе ісці толькі месцамі. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 6 да 12 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца да мінус 13–16.
Днём тэмпература складзе 5–10 градусаў ніжэй за нуль.

У гэтыя выходныя чакаецца дыскамфортнае халоднае надвор’е: снегу будзе мала, але ўзмоцніцца мароз. Уначы прагназуецца да 9–14 градусаў марозу, пры праясненнях да мінус 16–18 градусаў.
Днём тэмпература паветра складзе 7–12 градусаў ніжэй за нуль.
У заходніх раёнах Беларусі маразы будуць слабейшыя, але з-за парывістага паўднёва-ўсходняга ветру адчуванне холаду ўзмоцніцца.
Такі тэмпературны фон на 3–8 градусаў будзе ніжэйшы за кліматычную норму для гэтых датаў снежня.

Паводле папярэдняга прагнозу, у пачатку наступнага тыдня таксама захаваецца халоднае надвор’е.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй1

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй1

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць