Архіў

Рэктар ЭГУ: беларуская мова ў школах — гэта гвалт

«Паважаныя дамы і панове, гэта вельмі сумна — рэпрэзэнтаваць такую краіну, як Беларусь», — пачаў 21 лістапада ў Фрайбурскім унівэрсытэце імя Альбэрта Людвігса адзін з папулярных рэпрэзэнтантаў Беларусі на Захадзе пан Міхайлаў свой даклад, названы «Культура і самаідэнтыфікацыя ў Беларусі».

У выступленьні дакладчыкам ня раз падкрэсьліваўся прымітыўны духоўны стан беларускага народу. Аказваецца, у нас няма ні дастойных выкладчыкаў у галіне філязофіі і сацыялёгіі, ні спэцыялістаў, здольных перакласьці на беларускую мову Гэрдэра, Шлегеля і іншых нямецкіх філёзафаў. На думку Міхайлава, беларуская мова — маленькая мова бяз будучыні, а яе прапаганда ў школах і ўнівэрсытэтах ёсьць актам гвалту.

Прагучала і такое выказваньне, што Беларусь немагчыма асацыяваць зь беларускай мовай. Але ці магчыма асацыяваць нашу краіну з такім чалавекам, як спадар Міхайлаў, які за мяжой ачарняе ня толькі палітычную сытуацыю ў Беларусі, што я лічу яшчэ зусім апраўданым, але і духоўнасьць усяго беларускага народу, падаючы нашу мову другараднай у параўнаньні з расейскай, а сябе — прадстаўніком дэмакратыі, які, «баючыся за сваё жыцьцё, пакінуў радзіму» і бачыць сваю задачу ў марнаслоўі на канфэрэнцыях і дакладах за межамі Беларусі, выдаючы гэта за патрыятызм. Ніводным словам не была згадана работа апазыцыйных арганізацый, стваралася ўражаньне бязьдзейнасьці беларускага народу, а пан Міхайлаў выступаў у ролі «пакутніка» за сваю краіну…

Будучы на гэтым дакладзе, я паглыбілася ў непрыемныя развагі пра тое, ці магчыма разьлічваць на павагу з боку Захаду, калі нас рэпрэзэнтуюць такія псэўдапатрыёты, якія дазваляюць сабе ўтоптваць нашу радзіму ў гразь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну7

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць