Архіў

Зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў

Дзяржаўны манапаліст у сфэры распаўсюджваньня пэрыядычных выданьняў па падпісцы РУП «Белпошта» выключыла з падпіснога каталёгу на 2006 год шмат якія незалежныя газэты.

Сярод іх рэспубліканскія выданьні «Народная воля», «Салідарнасць», «Згода», «БДГ. Деловая газета», «Рэгіянальная газета», іншыя недзяржаўныя грамадзка-палітычныя выданьні.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»:

— выказвае свой пратэст у сувязі з парушэньнямі правоў чытачоў і рэдакцый пэрыядычных выданьняў, выключаных з падпіснога каталёгу;

— патрабуе ад «Белпошты» забясьпечыць выкананьне заканадаўства і ўключыць у падпісны каталёг выданьні безь якой-кольвек дыскрымінацыі;

— нагадвае Міністэрству сувязі і інфарматызацыі як упаўнаважанаму дзяржаўнаму органу, што ў адпаведнасьці з законам «Аб паштовай сувязі» дзяржава гарантуе даступнасьць і якасьць паслуг паштовай сувязі, у тым ліку падпіскі на газэты, і просіць спыніць парушэньне «Белпоштай» правоў і інтарэсаў падпісчыкаў і рэдакцый.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» зьвяртаецца да чытачоў з заклікам выступіць у абарону сваіх правоў і ў падтрымку незалежных газэт. Пратэсты і звароты трэба накіроўваць генэральнаму дырэктару РУП «Белпошта» (пр.Незалежнасьці, 10, 220050, г.Мінск, тэл. 226-01-73, факс 226-11-70) і міністру сувязі і інфарматызацыі (пр.Незалежнасьці, 10, 220050, г.Мінск, тэл. 227-38-61, факс 227-21-57).

Лісты павінны ўтрымліваць пасаду адрасата, Ваша прозьвішча, імя, імя па бацьку і адрас, указаньне на парушэньне Вашых правоў выключэньнем выданьняў з падпіснога каталёгу, патрабаваньне забясьпечыць выкананьне беларускага заканадаўства, а таксама дата і подпіс. Акрамя таго, кожны можа ўнесьці запіс у Кнігу заўваг і прапаноў у сваім паштовым аддзяленьні. У адпаведнасьці з прэзыдэнцкім дэкрэтам №2 ад 14 студзеня 2005 году «Аб удасканаленьні працы з насельніцтвам» гэтая кніга павінна быць прад’яўлена па першым патрабаваньні грамадзяніна, а прапановы і заўвагі – разгледжаны на працягу 15 дзён.

Надышоў той момант, калі трэба сказаць «не» свавольству. Разам абаронім сваё права на атрыманьне інфармацыі.

Прынята на пасяджэньні Праўленьня грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» 10 лістапада 2005 г.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя5

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя

Усе навіны →
Усе навіны

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка19

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава10

Канстытуцыйны суд Казахстана афіцыйна абнуліў прэзідэнцкія тэрміны Такаева14

Лосік расказаў пра асаблівы від катаванняў у ШІЗА4

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму11

У Беларусі зноў растуць цэны на паліва1

У Расіі спецназ затрымаў агрэсіўнага крымінальніка, які напярэдадні спрабаваў заправіцца без чаргі і абражаў людзей10

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб узбуйненні Дрыбінскага раёна2

Звольнены ўчора Удовікаў прызначаны намеснікам генеральнага пракурора Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя5

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць