Архіў

Дом, які збудаваў кандыдат

Радавая сядзіба Аляксандра Мілінкевіча ў Берштах, што на Шчучыншчыне, на самай мяжы зь Літвой, — гэта амаль 18 сотак зямлі, дом, лазьня, гаспадарчыя прыбудовы і этнаграфічны музэй.

З часоў Вітаўта Вялікага ў Берштах існаваў на працягу паўтысячагодзьдзя вялікакняскі паляўнічы палац. У 1496 годзе менавіта тут кароль Аляксандар надаў Горадні Магдэбурcкае права.

Дом Аляксандар Мілінкевіч пачаў будаваць яшчэ ў 1991 годзе, на самым досьвітку беларускай незалежнасьці. Як сам кажа, «нібы і выпадкова, але мой дом стаў атаясамлівацца з нашай незалежнасьцю». Пытаньне, дзе будаваць, ніколі не стаяла. Толькі Бершты! Адсюль усе продкі, на гэтых землях прапрадзед і прадзед у атрадзе Людвіка Нарбута бралі ўдзел у паўстаньні 1863 году. Берштаўская пушча. Ледзь не за дзесяць мэтраў ад хаты Берштаўскае возера. Возера чыстае, бо ў Берштах ніколі не было добрага калгасу, не было калгасных палёў, адпаведна, вада ў возеры не забруджвалася рэшткамі ўгнаеньняў. Дом Мілінкевіч будаваў нясьпехам, «каб на гады і перад людзьмі сорамна не было». З вуліцы глядзіш — нібы і звычайны дамок, але ўнутры адчуваеш густ гаспадара і разьлік «на гады» — ладна апрацаваныя бярвёны, уласнаручна зробленыя дзьверы і вокны, палатняныя фіранкі, печка, камін з каванымі рагачамі, драўляны стол.

Этнаграфічны музэй у сваёй сядзібе Мілінкевіч ствараў супольна зь землякамі, дапамагалі таксама бард Віктар Шалкевіч, гарадзенскія мастакі Алесь Сураў і Ўладзімер Кіслы. Перавезьлі з Мастоўшчыны дзьве старыя хаткі, якія пасьля злучылі ў музэй. Бацька Кіслага Мікадзім, папрацаваўшы ў свой час страхаром, накрыў хату-музэй саломай.

Тры гады таму пасялілася ў хаце куніца. Уночы, раз на дзесяць дзён, яна абыходзіць свае ўладаньні. «Вэрхалу робіць багата», — прызнаецца Аляксандар Мілінкевіч, але ад спроб пагнаць яе з хаты ўжо адмовіўся. Нехта зь мясцовых сказаў, што куніца — гэта сымбаль заможнасьці, цеплыні і празорлівасьці.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі21

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі16

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?18

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі21

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць