Архіў

Навіны гаспадаркі ад 15 ліпеня

SOS ад «Нёману»

Шклозавод «Нёман» (Бярозаўка), які нядаўна наведаў прэзыдэнт краіны, просіць дапамогі: заводу тэрмінова патрэбны $10 млн крэдытаў на выплату пазык і мадэрнізацыю вытворчасьці. Праўда, урад праводзіць рэанімацыю заводу не сьпяшаецца, маўляў, самі вінаватыя: штогод з заводу наўпрост выносілася 30—35% прадукцыі.

Запахла атамам

Праект пабудовы ЦЭЦ у Берасьці можа быць перагледжаны. ЦЭЦ мусіла працаваць на вугалі, аднак у «Берасьцеэнэрга» актыўна абмяркоўваецца магчымасьць замены вугалю на іншы від паліва ці наагул адмовы ад будаўніцтва. Калі рашэньне пра будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі будзе прынята, станцыя коштам $140 млн зробіцца непатрэбнай, мяркуюць энэргетыкі.

МАЗ у Румынію

МАЗ выйграў тэндэр на пастаўку 30 аўтобусаў у Румынію. Машыны маюць рухавікі «Мэрсэдэс» стандарту «Эўра-3» і месцы для інвалідных вазкоў. Конкурс на пастаўку аўтобусаў на радзіму Сьцяпана Батуры МАЗ выйграе ўжо пяты год запар.

Красоўкі для Хуана

Фірма «Белкельме» вырвалася на рынак ЭЗ. Упершыню прадпрыемства накіравала на экспарт у Гішпанію 1100 параў красовак. Дагэтуль абутак ішоў на продаж толькі ў Беларусь ды краіны СНД. Гішпанская фірма «Кельме» валодае 33% акцый зарэгістраванага ў Белаазерску СП «Белкельме». У першым паўгодзьдзі фірма вырабіла 89 тыс. параў спартовага абутку.

Гандаль зьліткамі

Нацбанк пачаў ня толькі прадаваць, але і купляць у насельніцтва срэбныя ды плацінавыя зьліткі. Іх продаж быў распачаты два з паловай месяцы таму. За гэты час ўжо набыта 30 кіляграмаў срэбра і тры кіляграмы плаціны.

Бабульчына бяда

Дэпутаты Менскага гарсавету зацьвердзілі стаўкі адзінага падатку для прадпрымальнікаў. У сярэднім яны зьніжаны на 15—20%, але тым, хто мусіць плаціць ПДВ, радасьці ад гэтага мала. Непрыемны сюрпрыз падрыхтавалі дэпутаты бабулькам-прадпрымальніцам: за права гандляваць на вуліцы шкарпэткамі і іншымі саматужна вязанымі вырабамі цяпер трэба плаціць 30 эўра ў месяц, поліэтыленавымі пакетамі — 35 эўра.

АК, АФН

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць