Грамадства22

Скачок квартплаты прыйдзецца на 2008 год

Мінэканомікі Беларусі лічыць магчымым павысіць у 2008 годзе аплату жыльлёва‑камунальных паслуг для насельніцтва на велічыню, блізкую да 20 даляраў у разьліку на стандартную 2‑хпакаёвую кватэру пры пражываньні ў ёй сям’і з трох чалавек.

Мінэканомікі Беларусі лічыць магчымым павысіць у 2008 годзе аплату жыльлёва‑камунальных паслуг для насельніцтва на велічыню, блізкую да 20 даляраў у разьліку на стандартную 2‑хпакаёвую кватэру пры пражываньні ў ёй сям’і з трох чалавек, пры тым, што ў 2007 годзе прырост цэн быў абмежаваны сумай, эквівалентнай 5 далярам. Павелічэньне тэмпаў росту цэн на паслугі ЖКГ прадугледжана праектам канцэпцыі прагнозу сацыяльна‑эканамічнага разьвіцьця краіны на 2008 год.

Паводле разьлікаў Мінэканомікі, гэта дазволіць разгрузіць мясцовыя бюджэты і падтрымаць канкурэнтаздольнасьць айчынных вытворцаў. «Разам з тым, трэба мець на ўвазе, што гэтае павышэньне значна павялічыць узровень інфляцыі, які разьлічваецца на падставе індэксу спажывецкіх цэн, а значыць, зьменшыць магчымасьці росту цэн на іншыя тавары й паслугі», — адцемлена ў праекце.

Мінэканомікі аргумэнтуе сваю пазыцыю тым, што тарыфы на энэргію для насельніцтва Беларусі больш як у 2 разы ніжэйшыя за сумежныя краіны, а доля выдаткаў на жыльлёва‑камунальныя паслугі ў адносінах да даходаў насельніцтва ёсьць самымі нізкімі.

«Стрымліваньне тарыфаў на гэтыя паслугі для насельніцтва вядзе да неабходнасьці павялічваць датацыі зь дзяржбюджэту і нарошчваць перакрыжаванае субсыдаваньне тарыфаў. Гэта зьніжае канкурэнтаздатнасьць прадпрыемстваў, для якіх тарыф на электраэнэргію выйшаў у пачатку 2007 году на сярэднеэўрапейскі ўзровень і перасягнуў узровень краін Балтыі, Польшчы, Фінляндыі, Швэцыі, Грэцыі, Францыі», — адзначаюць экспэрты. Пры гэтым павышэньне цэн на энэрганосьбіты ў 2007 годзе практычна цалкам лягло на рэальны сэктар эканомікі й толькі менш за 10 адсоткаў павышэньня цэн кампэнсуе насельніцтва.

Распрацоўшчыкі праекту прагнозу на 2008 год лічаць, што паколькі ў папярэднія гады тэмпы росту даходаў насельніцтва былі вышэйшыя за тэмпы росту ВУП і вытворчасьці спажывецкіх тавараў ды паслуг, то ва ўмовах адсутнасьці іншых сфэр паглынаньня грашовых сродкаў насельніцтва гэта прыводзіла да росту спажывецкага імпарту й пагаршэньня гандлёвага балянсу. Паводле ацэнкі міністэрства, рацыянальнае разьмеркаваньне між сэктарамі эканомікі выплаты дадатковых выдаткаў, зьвязаных з ростам цэн на энэрганосьбіты, мусіць забясьпечыць балянс інтарэсаў насельніцтва, дзяржавы й прадпрыемстваў.

BelSwissBank

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць