Архіў

Як паехаць у Каралявец

№ 32 (241), 6 жніўня 2001 г.


 Як паехаць у Каралявец

Сярод 97 найбольшых турыстычных агенцыяў Беларусі не знайшлося ніводнае, якая б займалася арганізацыяй паездкі ў Калінінград–Кёнігсбэрг—Каралявец. Аднак гэта нястрашна. Вядома, што індывідуальныя турыстычныя паездкі маюць свае вартасьці. Свабода, нязмушанасьць, адвольны выбар праграмы...

Самастойная паездка ў Каралявец будзе каштаваць прыкладна гэтулькі ж, колькі паездка ў Польшчу ці краіны Балтыі.

Найлепш ехаць цягніком у асноўным, а не прычапным вагоне. Тады Вам ня трэба афармляць транзытную літоўскую візу. Калі ж паедзеце на аўтобусе, аўтамабілі альбо зь перасадкаю, давядзецца зьвярнуцца ў консульскі аддзел амбасады Летувы па візу. Дзеля яе патрэбнае запрашэньне або тэлеграма з Караляўца, пашпарт і каляровы здымак. Тэрміновая транзытная віза (туды–назад) робіцца суткі й каштуе 35 даляраў ЗША. Віза менш тэрміновая афармляецца за тыдзень і каштуе 15 даляраў.

Цягнік зь Менску ў Каралявец ідзе каля 11 гадзінаў. Квіток у купэ каштуе 28,5 тыс. беларускіх рублёў, пляцкарта – 18 тыс.

Два цягнікі “Масква–Калінінград” ідуць праз Воршу, Барысаў, Менск, Маладэчна штодзённа (у Менску а 5-й і а 22-й гадзінах). Па няцотных днях да іх дадаецца Гомель–Калінінград (адпр. зь Менску 22.26), па цотных – Санкт-Пецярбург–Калінінград, які ідзе праз Маладэчна, Полацак, Віцебск.

Калі зваротны квіток набываць у Караляўцы, ён абыдзецца ў 600 расейскіх рублёў (купэ).

Сярэднімі паводле камфорту й цэнаў лічацца гатэлі “Калінінград”, “Дэйна”, “Масква”, цана нумароў у якіх вагаецца ад 15 да 30 даляраў за суткі. Напэўна, можна знайсьці таньнейшае прыватнае жытло ці гатэль.

Харчаваньне там каштуе прыкладна гэтулькі ж, як у Менску. Мора, па словах працаўнікоў консульства Беларусі, прывабнае, “відаць Швэцыю”. Дарэчы, тэлефон нашага консульства (8-107011) 221-44-12. Надзвычай карысным можа быць таксама кантакт з каралявецкімі беларусамі, суполку якіх узначальвае энэргічны і жыцьцярадасны Ігар Шаховіч. Жыцьцё іхнае грамады надзвычай насычанае. Знаўцы кажуць, што канцэрты беларускіх сьпевакоў у іхным культурным цэнтры адбываюцца часьцей, чым у Гомелі ці Берасьці. Электронны адрас сп.Шаховіча [email protected]. Тэл. суполкі (8-1070112) 71-39-07.

“НН” дзякуе прадстаўніцтву Беларусі ў Калінінградзе, консульскаму аддзелу Амбасады Летувы ў Беларусі, агенцыі “Смок” за прадстаўленую інфармацыю.


Каментары

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія13

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў12

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай10

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія13

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць