Архіў

Сяргей Харэўскі. Палымяная кропка

№ 13 (170), 27 сакавіка — 2 красавіка 2000 г.


 

Палымяная кропка

25 сакавіка адбылося Вялікае разьмежаваньне на Дзімітрава,3

 

Мастацка-літаратурная акцыя «Адваротная сымэтрыя», прымеркаваная да Дня Волі, прайшла ў мастацкіх майстэрнях на Дзімітрава, 3, што ў Ракаўскім прадмесьці. Пачатак яе давялося перанесьці — адзін з удзельнікаў праекту, скульптар Аляксандар Шатэрнік, быў затрыманы й жорстка зьбіты амонаўцамі. Зь ягонага эмацыйнага расповеду й пачалася дзея.

На сходах госьці й ўдзельнікі акцыі зазіралі ў закратаваныя «Вокны друку», інсталяцыю Тацяны Маркавец. Гледачоў сустрэлі спусьцелыя майстэрні, сьцены якіх былі расквечаныя жывапіснымі палотнамі і інсталяцыямі, канцэптуальнымі крамзолямі й графіці, створанымі супольна мастаком Віктарам Маркаўцом і паэтам Алесем Разанавым. Перад небыцьцём майстэрні напоўніліся адбіткамі-ценямі падзеяў. Алюзіяй на цені гукаў быў вялізарны старасьвецкі раяль, раскрыты й ветлівы. На ўсю белую столь зіхцеў чырвоны водбліск. Бел-чырвона-белыя сьцягі прамянелі даўгімі ценямі ў пакоях.

«Квадрат» Малевіча быў цяжарны. Ён нарадзіў яйкаквадраты — сымбалі пачатку... Ад чырвонага на белым да чорнага ў чырвоным... Ад пачатку паўстала глябальнае супрацьстаяньне... Вялікае разьмежаваньне... Яно дасягнула апагею і паміж сьветамі шугае полымя...

Вогненнымі пэндзлямі па палатне Маркаўца шчыраваў Разанаў. Вогненыя пісягі скончыліся палымянай кропкаю пры канцы выступу паэта.

Затым пачаліся чытаньні-экспромты, удзел у якіх бралі Ўладзімер Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Яўген Гучок, Юры Гумянюк, мастак Алесь Пушкін. Стары раяль, увесь у мудрагелістых сыльвэтках, ціха адзываўся элефантовымі клявішамі, тужліва ўздыхаючы. Вялікае разьмежаваньне адбылося. Самотны раяль аціх у сутоньні.

У майстэрнях за дзень да акцыі адрэзалі электрычнасьць. Спускаючыся цёмнымі сходамі, госьці ды ўдзельнікі «Адваротнае сымэтрыі» сталі сьведкамі апошняга акорду тэатру ценяў былога. На першым паверсе, у халоднай і цёмнай майстэрні, засташся скульптар Сяргей Адашкевіч. Сярод сваіх Скарынаў, Багушэвічаў, Купалаў... Гэтаму скульптару належыць плястычнае ўбраньне Прывакзальнае плошчы, Мастацкага музэю, Палацу прафсаюзаў, якія выяўленыя на цяперашніх беларускіх грошах. Стары ж скульптар грошай зусім ня мае. Няма яму як і выбрацца з гэтай майстэрні, дзе ён адпрацаваў 40 гадоў. Няма куды дзець і ягоных калосаў беларушчыны, якія дасёньня стаяць тут... Творца застаўся з творамі.

Увечары 25 сакавіка Віктар Маркавец і Алесь Разанаў атрымалі афіцыйнае запрашэньне зь Міністэрства культуры Польшчы правесьці «Адваротную сымэтрыю» ў Варшаве. Ніхто з удзельнікаў акцыі ня быў арыштаваны.

Сяргей Харэўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць