Усяго патроху4141

Міністэрства абароны: не чапайце Суворава!

«Прапановы па наданьні Менскай вайсковай вучэльні імя Канстанціна Астроскага замест Суворава лічым абсалютна непрымальнымі»

Юрась Навіцкі, адзін зь ініцыятараў наданьня Менскай вайсковай вучэльні імя Канстанціна Астроскага, атрымаў адказ зь Міністэрства абароны

«Прапановы па наданьні Менскай вайсковай вучэльні імя Канстанціна Астроскага замест Суворава лічым абсалютна непрымальнымі» — паведамляецца ў афіцыйным адказе за подпісам начальніка галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Міністэрства абароны генэрал‑маёра Аляксандра Гуры. У лісьце гаворыцца, што зварот аб перайменаваньні вучэльні быў разгледжаны на нарадзе афіцэрскага складу вучылішча і ў часе паседжаньня грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі Сувораўска‑Нахімаўскі саюз». Афіцэры і прыхільнікі Суворава‑Нахімава, як вынікае зь ліста, не ўхвалілі прапанову, як неадпавядаючую традыцыям вучэльні. «Такім чынам, унясеньне зьмяненьняў у назву ўстановы адукацыі «Менская сувораўская вайсковая вучэльня» Міністэрствам абароны не падтрымліваецца» — піша генэрал‑маёр А. Гура. Прыканцы ліста вайсковы ідэоляг зазначае, што пытаньне вычарпанае, а таму працяг ліставаньня на гэту тэму спыняецца.

Сямён Печанко

Каментары41

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін28

У Мінску закрылася бургерная ад найбуйнейшага расійскага вытворцы мяса2

Былы камерцыйны дырэктар «Яндэкса» загінуў у Расіі пры загадкавых абставінах2

Пясчаная бура накрыла сёння меліяраваныя землі Палесся ВІДЭА7

Сябра Віктара Лукашэнкі прызначылі кіраўніком Рассупрацоўніцтва4

«Умовы амаль казачныя». Праграміст не знайшоў працу і паехаў у Маскву (пакуль расіяне мараць пра Мінск)6

Што чуваць у Анатоля Фёдарава, якога разбіў інсульт на стрыме ў Пятрухіна?7

Лукашэнка загадаў вярнуць у абарот чарнобыльскія землі, «чаго б ні каштавала»36

Сасна ўпала проста перад аўтамабілем у Слуцкім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць