Архіў

Вакол выбараў

№ 4 (161), 24 — 31 студзеня 2000 г.


 

ВАКОЛ ВЫБАРАЎ

Апазыцыя вызначыла патрабаваньні-мінімум да выбарчага закону. Тым часам улады, магчыма, рыхтуюцца да абвяшчэньня «датэрміновых» выбараў прэзыдэнта.

 

Кансультацыйная рада палітычных партыяў праз сп.Віка перадала ўраду прапановы й патрабаваньні наконт парлямэнцкіх выбараў і ўласна выбарчага працэсу. Парлямэнт, патрабуюць яны, мае быць адзіным заканадаўчым органам, мусіць кантраляваць выкананьне законаў і дзейнасьць ураду. Апазыцыя за аднапалатны парлямэнт, што выбіраецца па зьмяшанай сыстэме (па акругах і партыйных сьпісах), а калі ўжо дзьве палаты, дык каб абедзьве выбіраліся простым галасаваньнем. Да таго ж, павінна быць забясьпечана поўная незалежнасьць выбарчых камісіяў ад уладаў, вылучэньне кандыдатаў толькі партыямі ці праз збор подпісаў, строгая рэглямэнтацыя вывазу скрынак на дом, зьмена сыстэмы папярэдняга галасаваньня ды інш. І, безумоўна, вольны доступ да дзяржаўных СМІ.

Рада партыяў заявіла таксама, што хоць апазыцыя і гатовая шукаць выйсьця з тупіка празь перамовы, але калі азначаныя патрабаваньні будуць праігнараваныя, удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах ня будзе.

Тым часам патроху ўздымаецца шум наконт верагоднасьці правядзеньня сёлета і выбараў прэзыдэнта. Некаторыя беларускія і расейскія газэты тлумачаць магчымасьць гэтага тым, што вельмі ўжо цяжка Лукашэнку безь легітымнасьці, на Крэмль рэальных спадзяваньняў быць ня можа, а ў Беларусі яшчэ якая падтрымка электарату ёсьць. А што з гэтым электаратам будзе праз год — вялікае пытаньне. Думалі, праўда, пра выбары і ў 99-м, але нічога не адбылося. Але гэтая тэма раптам стала спакойна абмяркоўвацца ў афіцыйных СМІ. Тыдзень таму напрыканцы «аналітычнай» «Панарамы» беларусам падрабязна патлумачылі, колькі адсоткаў падтрымкі ў Лукашэнкі і колькі ў розных апазыцыянэраў. І закончылі выразна падкрэсьленай фразай пра тое, што «спакойна можна прызначаць датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары...» У мінулую суботу, ня гледзячы на ўсялякія словы Канаплёва пра тое, што «трэба жыць па той Канстытуцыі, па якой мы цяпер жывем», тэма магчымасьці ў гэтым годзе ня толькі парлямэнцкіх выбараў ізноў праходзіла далёка ня мяккімі намёкамі. Магчыма, правяраюць рэакцыю — але даволі настойліва, каб адмахвацца ад падобных закідаў.

Апазыцыі застаецца ў пыле барацьбы за дэмакратычныя ўмовы выбараў не прагледзець момант абвяшчэньня «датэрміновых» выбараў прэзыдэнта. Сумленнай гульні з боку ўладаў ніяк ня будзе; калі і пойдуць на той жа вольны допуск апазыцыі да дзяржаўных СМІ, дык у апошні момант і з «выпадковымі» абмежаваньнямі на практыцы. Эўропа будзе выказваць незадавальненьні, але параіць усё ж у выбарах удзельнічаць. І калі не заўважаць, што па самых пэсымістычных выніках апытаньняў сумарны рэйтынг дэмакратычных лідэраў зусім ня многа адстае ад лукашэнкаўскага, ды своечасова — ужо зараз! — не заняцца самастойнай раскруткай самага пэрспэктыўнага, тады ніякі кантроль за выбарчымі камісіямі можа ня выратаваць.

Н.Дз.


Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць