Архіў

Паштовая скрынка

№ 08 (129) 1999 г.


Паштовая скрынка

 

Арцёму А. зь Віцебску. «Пяць ружаў» — пранізьлівая рэч, але мова яшчэ Вам не даецца.

 

Сяргею Б. з Гомеля. А дзе ж «die modernen Sagen»? Дзёньнік ня можа быць самамэтай. Толькі тое, што нельга не запісаць, вартае запісу.

 

Уладзіславу І. зь Віцебску. Мала пішам, бо Вы ня пішаце. Думкі з допісу паўтараюць ідэі Элізабэт Бадэнтэр, урывак з бэстсэлеру якой «ХY. Мужчынская сутнасьць» мы друкавалі ў 1997 годзе. Мачысцкі кодэкс паводзінаў і гамафобская ідэалёгія існуюць, і ўжо гэтым яны нам цікавыя, а грамадзтву карысныя. Цэнзураваць аўтараў мы ня будзем.

 

Тацяне К. Інтэрнэт стварае новую мысьленчую сытуацыю: праўду становіцца вельмі цяжка адрозьніць ад няпраўды. Бо немагчыма кантраляваць аўтарства, бо колькасьць інфармацыі перавышае крытычную і ніякая цэнзура ці квазыцэнзура немагчымыя. Таму калі ў Інтэрнэце пішуць, што «камуністы ядуць дзяцей», людзі ня вераць, бо яны бачылі шмат камуністаў. Калі ж пішуць «амэрыканцы скідаюць на Югаславію ўранавыя бомбы», дык сёй-той верыць, бо, як сьцьвярджаецца ў адным зь перакладаў «Прыгодаў Алісы ў краіне цудаў», «ён не знаёмы з павадкамі іхтыязаўраў».

 

Валер’ю С. зь Берасьця. Гэта цяпер у Беларусі і пад іншымі такімі рэжымамі людзі гінуць тысячамі — бо няма чым лячыць, а тысячы нараджаюцца з страшнымі хваробамі — бо няма рэактываў, каб гэта ў свой час перадгадаць, а мільёны сьпіваюцца — бо ня маюць надзеі на долю. А Вы наглядзеліся чужога тэлебачаньня, і паўтараеце за імі. Глядзіце ж таксама польскую ТВ, спадарожнікавыя эўрапейскія каналы, параўноўвайце тое, што бачыце. Войска, танкаў і самалётаў у пераліку на чалавека ў нас ужо цяпер найбольш у Эўропе, а толку найменш, а вы прапануеце яшчэ войска ўзмацняць. Калі Ваш настаўнік верыць у жыдамасонскасыянісцкія змовы, дык ён проста дурны.

 

Юр’ю К. з Трыесту. У электронным ліставаньні зручна карыстацца беларускай лацінкай або яе «безгачковымі» варыянтамі. Было б цікава, каб вы напісалі, што думаеце пра падзеі ў Югаславіі. Электронныя адрасы беларускіх выданьняў наступныя:

«Навіны» http://www.belarus.net/MassMedia/Newspaper/Svaboda/

«Arche» http://arche.home.by

«Беларускі гістарычны агляд» http://members.xoom.com/belhista або http://pagina.de/bha

«Архіў найноўшай гісторыі» http://members.xoom.com/_anh_

Побач можна знайсьці й іншыя выданьні.

 

Адасю Л. зь Менску. Герой апавяданьня, «дзейная асоба кірмашовага часу», не ўяўляе цікавасьці.

 

Юрасю Б. зь Менску. Ці можна два разы адным і тым самым пальцам пакалупацца ў адным і тым самым носе?

 

Віктару М. зь Менску. Паспрабуйце напісаць артыкул, ні разу ня ўжыўшы словаў «трэба» і «мусім».

 

Зьмітру С. зь Менску. «...сэнс нэўтралізацыі набыцьця легітымнасьці Лукашэнкам — майстрам плебісцытарнай мабілізацыі электаральных масаў» — гэта ж дысэртацыя.


Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць