Эканоміка

Мінэканомікі: Прыток замежнага капіталу па-ранейшаму застаецца невысокім

Паводле звестак Мінэканомікі, прыцягненне прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) на чыстай аснове за студзень-жнівень склала 956,5 млн. долараў ЗША (згодна з прагнозам 3,7 млрд. долараў).

Пры гэтым асноўная іх частка — рэінвеставаныя даходы. «Такім чынам, казаць пра актыўную і поўнамаштабную інвестыцыйную дзейнасць па тэхнічным пераўзбраенні прадпрыемстваў і ўкараненні перадавых тэхналогій за кошт прыцягнення замежнага капіталу не даводзіцца», — канстатавалі ў Мінэканомікі.

На долю арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці прыпадае пераважны аб’ём усіх ПЗІ на чыстай аснове — 89,8%.

Адток ПЗІ на чыстай аснове за жнівень (-7,7 млн. долараў) адбыўся галоўным чынам па віду дзейнасці «Гандаль; рамонт аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання» (-36,3 млн. дол.). Рост па іншых відах дзейнасці скампенсаваў гэты адток, патлумачылі ў Мінэканомікі.

За кошт продажу акцый, што належаць дзяржаве, за студзень-жнівень 2012 года прыцягнута ПЗІ на чыстай аснове на 1,8 млн. долараў (0,2% ад агульнага аб’ёму паступленняў).

Найбольшае адставанне ў выкананні прагнозных заданняў па прыцягненні ПЗІ на чыстай аснове зафіксавана ў Мінэнерга (2,3% ад задання), канцэрна «Беллегпрам» (12,2%), Міністэрства аховы здароўя (15,7%).

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць