Грамадства33

Канфлікт у Каралёвым Стане пад Мінскам: за некалькі крокаў ад катэджаў будуюць завод

У рэдакцыю «Анлайнера» звярнуліся жыхары вёскі Каралёў Стан, што знаходзіцца за некалькіх хвілін язды ад мінскага мікрараёна Уручча. Прычынай іх трывогі паслужыла разгортванне будоўлі паміж вуліцай Маскоўскай і трасай М2.

Прыкладна месяц таму ўчастак, які прымыкае да жылой забудовы, абнеслі плотам, і людзі са здзіўленнем даведаліся, што за некалькі крокаў ад іх катэджаў пачынаюць узводзіць завод па вытворчасці энергазберагальных лямпаў і свяцільнікаў. Ад такога суседства мясцовыя жыхары не чакаюць нічога добрага. Паводле іх словаў, вытворчасць кепска адаб’ецца на стане навакольнага асяроддзя і здароўі людзей.

Да нядаўняга часу гэтая зялёная паляна служыла месцам адпачынку, многія прыходзілі сюды выгульваць сабак. Цяпер яна абгароджаная, ідуць земляныя работы. Са словаў жыхароў катэджаў вынікае, што тут плануюць будаваць не толькі завод, але і комплекс для велікагрузных аўтамабіляў.

«Падчас вытворчасці энергазберагальных лямпаў выкарыстоўваецца цэлы букет шкодных рэчываў, у тым ліку пары ртуці. І знаходжанне завода каля жылых дамоў — гэта наўпростая пагроза здароўю,
— напісалі жыхары Каралёва Стана. — Нават вытворчасць сучасных светладыёдаў, якую таксама плануецца тут наладзіць, падобная да хімічнай вытворчасці, бо тэхналогіі прадугледжваюць выкарыстанне шырокага спектру хімічных рэчываў як падчас „вырошчвання“ крышталёў, так і падчас стварэння пластыкавай абалонкі светладыёда. Праблему ўтылізацыі адходаў такой вытворчасці таксама ніхто не адмяняў».

Ёсць прэтэнзіі ў жыхароў і да іншага праекта:

«Комплекс для велікагрузных аўтамабіляў уключае мыйкі, станцыю тэхнічнага абслугоўвання і стаянку аўтамабіляў. На пытанні, паводле якіх нормаў прайшло ўзгадненне такога аб’екта ў водаахоўнай зоне, чыноўнікі адказваюць простымі адпіскамі, што ўсё прайшло экспертызу і ўзгадненне ў профільных інстанцыях».

Занепакоенасць людзей зразумелая: купляючы ўчасткі, укладваючы велізарныя сродкі ў будаўніцтва і рамонт, яны ўяўлялі сваё будучае жыццё ў прыгарадзе трохі інакш. Марылі пра экалагічна чысты раён, а атрымліваюць «у падарунак» вытворчасць і стаянку грузавікоў.

Даведаўшыся пра перспектывы забудовы, мясцовыя жыхары ініцыявалі сход з удзелам прадстаўнікоў сельсаветаў і заказчыкаў. Там ім заявілі: праекты прайшлі экспертызу і працэдуру грамадскага абмеркавання, усё законна, якіх-небудзь прычын спыняць будоўлю няма.

«Пра грамадскае абмеркаванне, якое нібыта прайшло, мы даведаліся ўпершыню! — сцвярджаюць жыхары.
— Слуханні былі праведзеныя фармальна, без удзелу грамадскасці, ніводнай заявы аб заўвагах ад жыхароў не паступала, а гэта грубае парушэнне. Як нам вядома, афармленне зямельных участкаў, дзе ўжо вядуцца працы, яшчэ нават не скончанае. І мясцовыя ўлады глядзяць на тое, што адбываецца, абыякава. Нашы інтарэсы ніхто і не думае абараняць».

Дырэктар кампаніі «КБСТ ККК», якая выступае заказчыкам завода, Андрэй Карпіловіч сцвярджае, што пра шкоднае ўздзеянне вытворчасці на навакольнае асяроддзе не можа быць і гаворкі.

— Глупства людзі кажуць. Нашая вытворчасць абсалютна бясшкодная. Ртуці не выкарыстоўваем, у нас зборачная вытворчасць энергазберагальных свяцільнікаў на аснове паўправадніковых светладыёдаў, — растлумачыў ён. — Адходы будуць толькі бытавыя. Ад вытворчасці цвікоў шкоднасць большая.

Паводле словаў Карпіловіча, большасць жыхароў Каралёва Стану падтрымліваюць праект.

— Незадаволеныя будаўніцтвам толькі ўладальнікі дарагіх асабнякоў па мільёне даляраў. А людзі з іншых вуліц стаяць у чарзе да нас на працу, — кажа дырэктар фірмы. — Падчас заключэння дамовы мы абавязаліся стварыць 200 працоўных месцаў, забяспечыць занятасцю вёску.

Простым мужыкам патрэбная праца, а жыхарам элітных катэджаў, вядома, важнейшы зялёны луг пад акном.

Разам з заводам на агароджаным участку будзе будавацца аб’ект прыдарожнага сэрвісу, які ў тым ліку ўключае СТА, мыйку і пляцоўку для грузавых аўтамабіляў. Як удалося высветліць, тут будуць таксама міні-гатэль, аптэка, кавярня, пункт міліцыі, актавая зала. Заказчыкам гэтай новабудоўлі выступае ТАА «Еўратыбас».

— Зразумець уладальнікаў катэджаў можна, — кажа Андрэй Карпіловіч. — Адзін з іх падышоў да мяне на нядаўнім сходзе і кажа: «Вы ж ведаеце, што праз гэта нашыя дамы будуць каштаваць танней, чым раней. А вы будзеце кампенсаваць страту гэтага кошту?» Я адказваю: «Прабачце, мы будуем не на вашай тэрыторыі, а на дзяржаўнай».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць11

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

Як Брэстчына з «ахвяры індустрыялізацыі» ператварылася ў прамысловага лідара краіны5

Навукоўцы: сабака стаў найлепшым сябрам чалавека значна раней, чым лічылася2

Арына Сабаленка абараніла тытул у Маямі і паўтарыла рэкорд Штэфі Граф4

«Зараз у мяне толькі адна мэта — вывезці адсюль дзяцей як мага хутчэй». Беларусы расказалі, як мяняецца іх жыццё19

У Гомелі ўлады незаконна прадалі кватэру, што належала шматдзетнай сям'і

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай80

Пентагон рыхтуе наземную аперацыю ў Іране2

Пасадзілі айцішніка з літоўскай кампаніі. Падобна, за каментары і справу Гаюна4

Высадзяць 50 тысяч руж і адкрыюць новыя зоны адпачынку: як зменіцца сталіца ў 2026 годзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць11

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць