Спорт77

Астапчук: «Я не веру, што Яфімаў мог гэта зрабіць. Гэта нейкі поўны абсурд»

«Як можна ў гэта верыць? Гэты чалавек мне маці замяніў пасля яе смерці».

Беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук пракаментавала інфармацыю, што яе трэнер Аляксандр Яфімаў прызнаўся, што дадаваў у яе ежу допінг без яе ведама.

— Не веру ва ўсё гэта. Я ехала ў Мінск і толькі тады даведалася. Ведаю сітуацыю толькі па тым, што напісана ў прэсе. Гэта проста жах нейкі. А трызненне я каментаваць не хачу.

— Не верыце, што такое магло адбыцца??

— Як можна ў гэта верыць? Чалавек мне маці замяніў пасля яе смерці. Усе гэтыя фармулёўкі смешныя. Не веру, што ён гэта мог зрабіць. Гэта нейкі абсурд поўны.

— Верыце, што трэнера маглі проста прымусіць зрабіць такое прызнанне?

— Трэба разбірацца. Прайшло нейкае расследаванне без мяне, знайшлі або прызначылі вінаватага, вырашылі за мяне, што я спорт пакінула. Для мяне сёння адкрылася шмат дзіўных рэчаў.

— Вашы далейшыя дзеянні?

— Для пачатку хачу з трэнерам убачыцца. Праўда, пакуль не магу да яго нават датэлефанавацца. Усё гэта ў галаве не ўкладваецца. Што далей будзе, пакуль не ведаю, — сказала Астапчук.

    Нагадаем, 6 жніўня на Алімпіядзе ў Лондане 31-гадовая Надзея Астапчук заняла першае месца ў фінале спаборніцтваў па штурханні ядра. Свой лепшы вынік — 21 метр 36 сантыметраў — яна паказала ў трэцяй спробе. У выніковым пратаколе спартсменка на 66 сантыметраў апярэдзіла ўладальніцу сярэбранай узнагароды Валеры Адамс з Новай Зеландыі.

    13 жніўня Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб дыскваліфікацыі Надзеі Астапчук за станоўчую допінг-пробу. Паводле інфармацыі МАК, у абедзвюх допінг-пробах Астапчук (першая была ўзята напярэдадні спаборніцтваў, другая — адразу пасля іх завяршэння) быў выяўлены забаронены прэпарат метэналон.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць