Грамадства

У Брэсце ўзяліся за анархістаў

На кватэрах у чатырох актывістаў адбыліся ператрусы, нагодай для якіх стаў муляж выбуховай прылады, знойдзены на сметніцы ў лютым.

У Брэсце на кватэрах у чатырох анархістаў 6 верасня адбыліся ператрусы, нагодай для якіх стаў муляж выбуховай прылады, знойдзены яшчэ 8 лютага бягучага года ў сметніцы на вуліцы Янкі Купалы. Была распачатая крымінальная справа, якой займаецца следчы Маскоўскага РАУС лейтэнант Несцярук.

Вынікам ператрусаў стала канфіскацыя сістэмных блокаў і флэшак, а таксама выклік на допыты ў КДБ.

На думку актывіста кампаніі «Гавары праўду» Валянціна Лазарэнкава, да якога па дапамогу звярнуліся анархісты, ідзе звычайнае запалохванне моладзевых актывістаў, каб знізіць іх палітычную і грамадзянскую актыўнасць падчас выбарчай кампаніі.

Па словах Лазарэнкава,

ніхто з чатырох маладзёнаў, у каго правялі ператрусы, не жыве ў мікрараёне, дзе знайшлі муляж выбуховай прылады.
Двух з іх — Юрыя Міляўскага і Аляксандра Казлянка — Лазарэнкаў добра ведае. Яны жывуць побач з ім, і пастаянна з ім стасуюцца. Нічога дрэннага пра гэтых маладзёнаў Лазарэнкаў сказаць не можа. Вядома яму толькі тое, што
хлопцы стаяць на пазіцыях антыфашыстаў, за што не раз цярпелі ад пераследу як прыхільнікаў фашысцкай ідэалогіі, так і сілавых структур.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага3

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць