Эканоміка11

Гродзенскі піўзавод можа адрадзіцца

На мінулым тыдні адбыліся перамовы прадстаўнікоў кампаніі-інвестара і Гродзенскага аблвыканкама з нагоды заключэння дамовы куплі-продажу аб'екта.

Магчыма, знакавы будынак і вядомы ў Беларусі Гродзенскі піваварны завод атрымаюць другое жыццё. Цікавасць да былога піўзавода выказала кампанія СТАА «Экапрамэнерга».

Завод не працуе ўжо больш за пяць гадоў, з 2007 года. Справа аб банкруцтве працягвалася б да восені гэтага года. Уласнікі маёмасці не бачылі, як можна выкарыстоўваць рарытэтныя старыя будынкі. Інвестары баяліся «ўляцець». Крэдыторы патрабавалі свае сродкі.

Першы аўкцыён адбыўся ў сакавіку. Тады ахвотных набыць лот за больш чым 11 мільярдаў рублёў не знайшлося. Цэхі, склады, крама і іншая маёмасць, не рэалізаваная на першым аўкцыёне, выстаўляліся яшчэ тры разы. Пры гэтым аўкцыён праводзіўся па «галандскім» метадзе — з паніжэннем пачатковага кошту. На паўторным аўкцыёне піўзавод патаннеў на 20%. На трэцім паніжэнне склала ўжо 50%, на чацвёртым пачатковы кошт паменшыўся на 70%. Цяпер горад і абласныя ўлады гатовыя прадаць аб’ект па пачатковым кошце апошняга аўкцыёну — 3 млрд 396 млн рублёў. Ідуць перамовы паміж абодвума бакамі.

Цікавіліся прадпрыемствам, адкрытым у 1877 годзе купцом Кунцам, палякі, чэхі, літоўцы, і нават іранская дэлегацыя прыязджала на вуліцу Завадскую, дзе размешчанае прадпрыемства. Аднак новага ўладальніка чакаюць пэўныя цяжкасці. Адзін з сямі будынкаў вытворчага комплексу і склеп пад цэхам разліву прызнаныя гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі — давядзецца аформіць ахоўныя абавязанні. Прадаць аб’ект па частках немагчыма, аб’ект выстаўляецца адзіным лотам.

У планах патэнцыйнага інвестара, як паведамілі ў СТАА «Экапрамэнерга», рэстаўраваць частку будынкаў Гродзенскага піўзавода. Пры гэтым найбольш цікавыя варыянты — адкрыць музей піва і гатэль, рэстаранчык, міні-бровар. А таксама, магчыма, на набярэжнай Нёмана (менавіта на беразе Нёмана знаходзіцца Гродзенскі піваварны завод) з’явіцца пункт пракату лодак і іншыя турыстычныя паслугі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць