Эканоміка55

Аманскі інвестар не прыйшоў

Мінгарвыканкам шукае новага інвестара для забудовы тэрыторыі 2-й клінічнай бальніцы.

Участак у межах вуліц Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і ракі Свіслач так і не дачакаўся аманскіх інвестыцый. Другая ГКБ пераехала ў новы будынак па вуліцы Энгельса яшчэ ў пачатку гэтага года, а старыя корпуса зачынілі. З тых часоў тут нічога не адбывалася. Аманскія бізнэсмэны, якія мелі намер збудаваць пяцізоркавы гатэль, элітныя жылыя дамы і гандлёвыя аб’екты, так і не з’явіліся. Тым часам стала вядома, што Мінгарвыканкам пачаў пошукі новага інвестара.

Прапанова па забудове тэрыторыі, дзе цяпер знаходзяцца старыя бальнічныя карпусы і «Белэкспа», з’явілася днямі у інвестыцыйным атласе на сайце Мінгарвыканкама.
«Канцэпцыя прадугледжвае будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу вышэйшага класа плошчай 64300 кв. м, — сказана ў апісанні праекта. — У прапанаванай схеме спалучаюцца розныя катэгорыі нерухомасці — офісная, жылая і гасцінічная — ствараючы пешаходную шматфункцыянальную зону з канцэпцыяй і пазіцыянаваннем у якасці комплексу найвышэйшай якасці».

Праект будзе прадстаўлены на інвестыцыйным форуме, які пройдзе ў Мінску ў лістападзе.

Як пісалі СМІ, некалькі гадоў таму ўчастак у межах вуліц Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і ракі Свіслач быў прададзены аманскім інвестарам без правядзення аўкцыёну за 10 млн даляраў.
У лютым гэтага года намеснік старшыні Мінгарвыканкама Сяргей Радаман заявіў на прэс-канферэнцыі, што рэалізацыя праекта адкладзеная.

— Інвестар папрасіў паўгода для таго, каб яму ўдакладніць свае пазіцыі з партнёрамі, якія займаюцца фінансаваннем праекта.
Было заяўлена, што калі на працягу паўгоддзя новае рашэнне не будзе прынята, праект будзе рэалізоўвацца па раней прапанаванай канцэпцыі: будаўніцтва гасцінічнага і гандлёвага комплексаў і жыллёвае будаўніцтва, — сказаў тады Сяргей Радаман.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ3

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ3

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць