Эканоміка22

Найбольш алкаголю купляюць у Кастрычніцкім раёне Мінска, найменш — у Фрунзенскім

У студзені-маі мінчукі купілі алкаголю на 10% менш, чым летась.

У студзені-маі 2012 года ў Мінску аб’ектамі рознічнага гандлю і аб’ектамі грамадскага харчавання рэалізавана алкагольных напояў на 1 трлн 399,5 млрд рублёў, ці 90,1% да ўзроўню студзеня-мая 2011 года. Такія дадзеныя апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска. Больш за 90% алкаголю ў горадзе прадаецца праз аб’екты рознічнага сеткі.

Удзельная вага продажу алкагольных напояў аб’ектамі рознічнага (гандлёвай) сеткі ў рознічным тавараабароце гандлю харчовымі прадуктамі, напоямі і тытунёвымі вырабамі склаў 17,7%, аб’ектамі грамадскага харчавання ў рознічным тавараабароце грамадскага харчавання — 13%.

У структуры продажу алкагольных напояў

у пераліку на абсалютны алкаголь у аб’ектах рознічнага гандлёвай сеткі Мінска па-ранейшаму найбольшая доля прыпадае на рэалізацыю гарэлкі, піва і вінаў пладовых — 49,8%, 17,5% і 11,9% адпаведна.
У 2011 годзе гэтыя паказчыкі складалі адпаведна 47,5%, 16,6%, 13,8%, у I квартале 2012 года — 50,4%, 16,3% і 11,8%.

Варта адзначыць, што

пры агульным паніжэнні аб’ёмаў рэалізацыі алкагольных напояў па горадзе ў параўнанні з узроўнем студзеня-мая мінулага года рэалізацыя гарэлкі аб’ектамі рознічнай сеткі павялічылася на 3,6%, піва — на 4,8%, він пеністых, уключаючы шампанскае, — на 13,5%.

Структура продажу алкагольных напояў у пераліку на абсалютны алкаголь у аб’ектах грамадскага харчавання Мінска трохі адрозніваецца ад структуры продажу алкагольных напояў у пераліку на абсалютны алкаголь у аб’ектах рознічнай сеткі. Так, калі ў аб’ектах грамадскага харчавання найбольшая доля, як і ў аб’ектах рознічнай сеткі, прыходзілася на рэалізацыю гарэлкі — 44,4%, то доля рэалізацыі піва ў аб’ектах грамадскага харчавання значна вышэй — 29,3%.

Аб’ёмы продажу гарэлкі ў аб’ектах грамадскага харчавання Мінска ў студзені-маі 2012 года па параўнанні з студзенем-маем 2011 года знізілася на 9,8%, піва — на 11%, лікёра-гарэлачных вырабаў — на 13,1%.
Павелічэнне аб’ёмаў продажу ў аб’ектах грамадскага харчавання адзначаецца толькі па вінам пеністых, уключаючы шампанскае, — на 3,8% у параўнанні са студзенем-маем 2011 года.

Продаж алкагольных напояў на душу насельніцтва ў пераліку на абсалютны алкаголь праз аб’екты рознічнай гандлёвай сеткі і аб’екты грамадскага харчавання ў студзені-маі 2012 склала 4,1 літра. Пры гэтым у натуральным выражэнні на душу насельніцтва імі рэалізавана 2,6 літра вінаў пладовых, 5,1 літра гарэлкі, 18,3 літра піва.

Найвышэйшы ўзровень продажу алкагольных напояў на душу насельніцтва ў пераліку на абсалютны алкаголь склаўся ў Кастрычніцкім раёне — 7,6 літра. Узровень продажу алкагольных напояў на душу насельніцтва ў пераліку на абсалютны алкаголь вышэй за сярэдні па горадзе адзначаны таксама ў Заводскім, Партызанскім і Цэнтральным раёнах.
Ён склаў адпаведна 4,5 літра, 5,4 літра і 6,5 літра. Самы нізкі ўзровень гэтага паказчыка зафіксаваны ў Фрунзенскім раёне — 2,8 літра.

Пры існуючых тэмпах рэалізацыі алкагольных напояў іх продаж на душу насельніцтва ў пераліку на абсалютны алкаголь да канца 2012 года можа скласці 9,8 літра, што менш за ўзровень 2011 года (10,5 літра), і гэты паказчык стане самым нізкім з 2005 года.

Ад 2005 да 2011 года продаж алкагольных напояў на душу насельніцтва ў пераліку на абсалютны алкаголь дасягала найбольшай велічыні ў 2008 годзе — 13 літраў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць