Грамадства22

Паганяйла: Мне давялося самому пацвярджаць, што я — не «казёл»

Юрыст «Беларускага Хельсінкскага камітэта» судзіцца з Мінюстам з-за ўключэння ў спіс невыязных.

Суд па скарзе кіраўніка юрыдычнай службы праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК) Гары Паганяйлы на дзеянні МУС і Мінюста па ўключэнні яго ў спісы невыязных перанесены на 22 чэрвеня.

Скаргу разглядае суд Маскоўскага раёна Мінска, працэс вядзе суддзя Вольга Глушакова.

«Хоць дзеянні па маіх скаргах павінны былі распачаць чыноўнікі тых міністэрстваў і ведамстваў, куды я іх накіроўваў, — распавёў у інтэрв’ю БелаПАН Паганяйла, — мне самому давялося збіраць доказы сваёй, скажам так, невінаватасці, пацвярджаць тыя абставіны, што я — не „казёл“.
Я сабраў з судоў агульнай юрысдыкцыі, гаспадарчых судоў і упраўленняў юстыцыі звесткі, у якіх значылася, што
ніводзін суд Беларусі не прымаў у дачыненні да мяне засцерагальных мер у выглядзе часовага забароны на выезд за межы краіны і адпаведныя звесткі не прадстаўляў у ведамасны банк звестак Міністэрства юстыцыі. І, адпаведна, Мінюст не падаваў такія звесткі ў МУС, дзе я фігурую як асоба, абмежаваная ў правах на выезд».

Паганяйла нагадаў, што

ў сваіх публічных выступах кіраўнік дзяржавы не раз казаў аб спісе невыязных апазіцыянераў і праваабаронцаў, якія ўнесеныя ў яго ў пакаранне за тое, што патрабуюць ужыванні санкцый да Беларусі.
«Гэта думкі грамадзян, якія могуць крытыкаваць урад, што не супярэчыць Канстытуцыі і законам краіны, — заяўляе праваабаронца. — Тыя грамадзяне і гаспадарчыя суб’екты, хто трапіў пад санкцыі заходніх краін, маюць магчымасць абскардзіць гэтыя дзеянні ў замежных судах. Аднак яны гэтага не робяць, спрабуючы ў ідэалагічным, палітычным плане выкарыстоўваць санкцыі як пудзіла, як тлумачэнне няўдач унутры краіны, у тым ліку і эканамічных».

Паколькі ў суд ні да, ні пасля абеду не з’явіўся прадстаўнік МУС Беларусі, суддзя вырашыла перанесці пасяджэнне на 22 чэрвеня.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ29

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ29

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць