Культура1111

Латушка: Галоўнае — аднаўленне помнікаў даўніны

12–13 чэрвеня ў Мінску праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці», прысвечаная 20-годдзю дзейнасці Інстытута культуры Беларусі.

Падчас форуму абмяркоўваюцца вынікі і дасягненні айчыннай культуры за гады незалежнасці краіны і перспектывы яе развіцця ў кантэксце сучасных сусветных сацыякультурных працэсаў.

На канферэнцыі выступіў міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Ён паведаміў аб працы над стварэннем Кодэкса культуры, які павінен быць уведзены ў дзеянне у 2015 годзе. «Гэты прынцыпова новы комплексны акт дазволіць сістэмна аб’яднаць дзейныя прававыя акты, скараціць колькасць норм, будзе садзейнічаць укараненню інавацыйных механізмаў у сферы культуры», — растлумачыў ён.

На думку міністра, трэба і далей рухацца па шляху захавання найлепшых традыцый развіцця нацыянальнай культуры, шырэй прэзентаваць яе за межамі краіны, пашыраць удзел у міжнародных форумах выяўленчага мастацтва, адкрываць нацыянальныя павільёны на буйнейшых культурных мерапрыемствах. «Для гэтага нам трэба павышаць якасць, канкурэнтаздольнасць, інвестыцыйную прывабнасць, прафесійную адукацыю, развіваць экспарт адукацыйных паслуг, падтрымліваць творчыя дэбюты і інавацыйныя праекты моладзі», — перакананы Латушка.

Вызначальным фактарам развіцця дзяржавы ён назваў ахову гісторыка-культурнай спадчыны і аднаўленне помнікаў даўніны. «Гэтаму будзе актыўна спрыяць рэалізацыя дзяржаўнай праграмы „Замкі Беларусі“, — лічыць міністр. — Нашы намаганні будуць накіраваны і на пашырэнне беларускай прысутнасці у Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА».

У працы канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі Азербайджана, Беларусі, Германіі, Кітая, Літвы, Расіі, Турцыі, Украіны, Японіі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай33

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»81

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай33

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць