Беларускі волат Кірыл Шымко па ўласным жаданні паедзе 9 чэрвеня ў калонію № 3 у Віцебскай вобласці. У папраўчай установе ён ацэніць фізічную падрыхтоўку зняволеных.
Зняволеныя будуць дэманстраваць таленты ва ўменні падымаць нетрадыцыйны цяжар: бярвёны, камяні, валізкі і іншыя снарады, якія выкарыстоўваюцца на спаборніцтвах «Стронгмэн».
Плануецца, што ў спаборніцтвах у розных катэгорыях возьмуць удзел каля 30 зняволеных. Характэрна, што большасць снарадаў для практыкаванняў яны зрабілі самі.
Кірыл Шымко наведвае калонію не дзеля забавы: атлет хацеў бы паўплываць на асуджаных, на асабістым прыкладзе паказаць, чаго можна дамагчыся, ведучы здаровы лад жыцця. Рэкардсмен кнігі рэкордаў Гінэса і ўдзельнік амерыканскага турніру наймацнейшых людзей планеты «Суперсерыі» выступіць са сваімі нумарамі, у прыватнасці разарве жалезны ланцуг, скруціць патэльню, звяжа ў вузлы цвікі.
Кірыл Шымко — вядомы беларускі волат. З напарнікам Паўлам Сарокам ён рухаў чыгуначны састаў з пяці вагонаў, затым атлеты працягнулі больш чым на тры метры самалёт
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары