Грамадства11

Парк авіяцыі не папаўняўся

Прэс-служба прэзідэнта і «Белавія» не каментуюць інфармацыю аб куплі Беларуссю самалёта былога прэзідэнта Туркменістана.

Прэс-служба прэзідэнта і нацыянальная авіякампанія «Белавія» не каментуюць інфармацыю аб куплі Беларуссю самалёта Boeing-767-300ER былога прэзідэнта Туркменістана Сапармурата Ніязава.

У прэс-службе «Белавія» паведамілі, што парк грамадзянскай авіяцыі кампаніі не папаўняўся, а даваць каментары наконт прэзідэнцкага самалёта не могуць, бо займаюцца «выключна абслугоўваннем грамадзянскіх самалётаў».

Кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі сказаў БелаПАН, што не можа каментаваць гэтую інфармацыю, «бо прэс-служба не мае ніякага дачынення да дзяржзакупак».

Інфармацыю аб тым, што «Белавія» і Turkmenistan Airlines заключылі дагавор аб продажы беларускаму боку былога ва ўжыванні самалёта Boeing-767-300ER распаўсюдзіў 18 мая апазіцыйны інтэрнэт-рэсурс charter97.org са спасылкай на свае крыніцы ў беларускай авіякампаніі.

Самалёт з серыйным заводскім нумарам 33968/926 раней насіў рэгістрацыйныя знакі EZ-A700 і служыў у якасці прадстаўнічага транспарту прэзідэнта Ніязава. Пасля яго смерці ў снежні 2006 года паветранае судна засталося ва ўрадавым авіяатрадзе Туркменістана, аднак наступны прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў на ім не лятаў.

Дамоўленасць аб куплі/продажы самалёта нібыта была дасягнутая падчас візіту Бердымухамедава ў Мінск, які адбыўся 27–28 красавіка.

Інфармацыя крыніцы пацвердзілася і ў міжнародным авіяцыйным рэестры, дзе ёсць наступны запіс: «Boeing 767-32K 33968 926 EW-001PB Belavia ferried 08 may 12 ASB-SAW, for VIP use ex EZ-A700». Як вынікае з запісу, самалёт набыты менавіта для перавозкі VIP-персоны і яму прысвоены рэгістрацыйныя занкі EW-001PB.

Першы «Боінг» Лукашэнкі, 737-800BBJ у мадыфікацыі Business Jet, мае рэгістрацыйны знак EW-001PA, які адрозніваецца ўсяго на адну літару.

Як адзначае charter97.org, цана Boeing-767-300ER на міжнародным рынку складае ад 124 да 160 мільёнаў долараў у залежнасці ад мадыфікацыі. Аднак «Боінг» Ніязава быў эксклюзіўна выраблены ў VIP-варыянце: у аддзелцы салона прыменена натуральная скура і каштоўныя пароды дрэва, а сантэхніка ў душавой і прыбіральнях выканана з выкарыстаннем каштоўных металаў і камянёў.

Акрамя таго, самалёт нябожчыка Туркменбашы абсталяваны ўсімі вядомымі відамі ўрадавай сувязі (у тым ліку спадарожнікавай), сістэмай прадухілення паражэння ракетамі класа «зямля-паветра» і «паветра-паветра», а таксама забяспечаны парашутным абсталяваннем.

Паводле звестак charter97.org, цяпер куплены самалёт адпраўлены на перафарбоўку ў Франкфурт-на-Майне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах8

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне8

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах8

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць