Улада11

Лукашэнка ўвёў зямельны падатак на ЛЭП, нафтаправоды, газаправоды

Плошча зямель ляснога фонду, занятая прасекамі пад газаправоды юрыдычных асоб Беларусі, складае 4474 га, газаправод «Ямал — Еўропа» ААТ «Газпрам» — 1605 га, нафтапрадуктаправоды юрыдычных асоб Беларусі — 1448 га, нафтапрадуктаправод ПВУП «Захад — Транснафтапрадукт» — 237 га.

У Беларусі ўладальнікі лінейных збудаванняў будуць абавязаны ўносіць у бюджэт плацяжы за зямлю ў выглядзе зямельнага падатку або арэнднай платы. Такое палажэнне змешчана ва ўказе прэзідэнта нумар 130 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання зямельных адносін», падпісаным 19 сакавіка, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам і Дзяржкаммаёмасць да 1 жніўня 2007 года павінны перадаць уладальнікам лінейных збудаванняў землі ляснога фонду, занятыя прасекамі ў межах ахоўных зон лінейных збудаванняў.

Паводле даных Мінлясгаса, плошча зямель ляснога фонду, занятых прасекамі пад лініямі электраперадачы, на якіх не ажыццяўляецца вырошчванне лесу, складае 40929,6 га, занятых прасекамі пад газаправоды — 6079 га, нафтапрадуктаправоды — 1685 га. Пры гэтым плошча зямель ляснога фонду, занятая прасекамі пад газаправоды юрыдычных асоб Беларусі, складае 4474 га, газаправод «Ямал — Еўропа» ААТ «Газпрам» — 1605 га, нафтапрадуктаправоды юрыдычных асоб Беларусі — 1448 га, нафтапрадуктаправод ПВУП «Захад — Транснафтапрадукт» — 237 га.

Цяпер гэтыя землі знаходзяцца ў карыстанні дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў (лясгасаў), зямельны падатак або арэндная плата за іх не выплачваецца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць